Новости Жодино

Бізнэсмен з Жодзіна Сяргей Пако апынуўся ў спісе «экстрэмістаў» пасля двух гадоў невядомасці

Пасля студзеня 2025 года інфармацыі пра лёс Сяргея Пако амаль не было. Толькі 6 ліпеня 2026 года яго прозвішча з'явілася ў абноўленым спісе МУС.

Новости Жодино ex-press.by
0

Імя ўраджэнца Жодзіна Сяргея Пако ў ліпені 2026 года з'явілася ў пераліку МУС асоб, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», піша Наша Ніва. Яшчэ ў 2024 годзе ён знік пасля затрымання па справе аб нібыта ўхіленні ад выплаты падаткаў. Цяпер стала вядома, што прысуд яму вынес Мінскі абласны суд ужо па шэрагу іншых артыкулаў, у тым ліку палітычных.

%d0%9d%d0%be%d0%b2%d1%8b%d0%b9 %d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82 %2866%29
Сяргей Пако. Фота: Belpol

51-гадовы Сяргей Пако нарадзіўся ў Жодзіне 30 студзеня 1975 года. У сярэдзіне 1990-х ён займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, а ў 2005 годзе заснаваў у расійскім Смаленску кампанію «Промснаб».

Прадпрыемства спецыялізавалася на пастаўках беларускіх металавырабаў для расійскіх заказчыкаў. Паводле адкрытых даных, асноўным пастаўшчыком кампаніі быў Кузнечны завод цяжкіх штамповак у Жодзіне, на які прыпадала каля 64% усіх паставак. Яшчэ частку прадукцыі «Промснаб» закупляў на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе. Практычна ўся прадукцыя рэалізоўвалася на расійскім рынку.

У маі 2024 года дзейнасць кампаніі фактычна спынілася пасля затрымання транспарту «Промснаба» ў Беларусі. Барысаўскі міжраённы аддзел Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК распачаў супраць Пако крымінальную справу па ч. 3 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ўхіленне ад выплаты падаткаў), а самога бізнэсмена змясцілі ў СІЗА.

Следства палічыла, што памяшканне, якое належала Сяргею Пако ў Жодзіне, з'яўляецца незарэгістраваным пастаянным прадстаўніцтвам расійскай кампаніі ў Беларусі. На гэтай падставе кантралёры ўключылі ў беларускую падатковую базу выручку прадпрыемства за 13 гадоў. У кастрычніку 2024 года кампаніі былі прад'яўлены падатковыя прэтэнзіі на суму больш за 2,8 млн беларускіх рублёў разам з пеняй.

Адвакаты настойвалі, што такое рашэнне супярэчыць пагадненню паміж Беларуссю і Расіяй аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, паколькі памяшканне выкарыстоўвалася толькі для закупачнай дзейнасці і не магло лічыцца пастаянным прадстаўніцтвам.

У лістападзе 2024 года супрацоўнікі Следчага камітэта Расіі па Смаленскай вобласці сумесна з беларускім ДФР правялі ператрус у офісе «Промснаба», пасля чаго маёмасць кампаніі была арыштаваная. Неўзабаве ў прадпрыемства змяніўся кіраўнік, а фінансавыя паказчыкі рэзка пагоршыліся. Паводле адкрытай справаздачнасці, ужо ў 2025 годзе чысты прыбытак кампаніі скараціўся з 73 млн да 1,2 млн расійскіх рублёў.

Пасля студзеня 2025 года інфармацыі пра лёс Сяргея Пако амаль не было. Толькі 6 ліпеня 2026 года яго прозвішча з'явілася ў абноўленым спісе МУС.

Як высветлілася, у выніковым прысудзе адсутнічае артыкул аб ухіленні ад выплаты падаткаў. Прычыны гэтага пакуль невядомыя: магчыма, абвінавачанне было перакваліфікавана, справа вырашылася асобна або падатковыя прэтэнзіі былі ўрэгуляваныя.

Затое суд прызнаў Сяргея Пако вінаватым па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130), «заклікі да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361), удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342), а таксама дачу хабару ў буйным памеры (ч. 3 арт. 431).

Дакладны тэрмін пакарання пакуль не паведамляецца. Вядома таксама, што Сяргей Пако прызнаны палітвязнем.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Беларусь сворачивает поставки топлива россиянам. Что произошло?
Общество
В Красном костеле в Минске во время реставрации восстановят росписи
Общество
Гражданка Беларуси – в реанимации после атаки дрона на грузовик в Брянской области
Общество
«Жить за границей невозможно, готов приехать, просить прощения» – Генпрокурор рассказал о комиссии по возвращению
Общество
В Беларуси собирают ДНК у политзаключенных и родных эмигрантов
Общество
Сотрудники КГБ и КГК будут включены в состав облисполкомов и Мингорисполкома
Новости Жодино
В Жодино появится новое освещение возле школы, больницы и гимназии
Общество
В Брестской областной больнице арестовали руководство — "Наша Ніва"
Политика
Карбалевич: От «черного лебедя» у диктатуры защиты нет все равно
Общество
Вооруженные люди в масках силой гнали мигрантов из Беларуси в Латвию
ВСЕ НОВОСТИ