Новости Жодино

Чаму беларуска з Жодзіна ўзяла ў эміграцыю кнігу з аўтографам Артура Вольскага

45-гадовая кніга «Іду ў госці да слана» — асаблівы рарытэт у яе калекцыі.

Новости Жодино ex-press.by
0

23 верасня споўнілася 100 гадоў са дня нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка Артура Вольскага. У гэты дзень наша чытачка, ураджэнка Жодзіна, згадала, што сярод рэчаў, якія яна ўзяла з сабой у эміграцыю, ёсць рарытэт — дзіцячая кніга «Іду ў госці да слана» з аўтографам самога аўтара — Артура Вольскага.

Slon3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Кніга з аўтографам Артура Вольскага. Фота з архіва гераіні

— Гэты аўтограф захоўвае ў сабе не толькі гісторыю літаратуры, але і асабістую сувязь з маёй Радзімай, з маім родным Жодзіна, — кажа Наталля і працягвае:

23 верасня я даведалася, што Артуру Вольскаму спаўняецца 100 гадоў. І ў гэты дзень я ўзгадала пра рэч, якую ўзяла з сабой з Беларусі — дзіцячую кнігу «Іду ў госці да слана», якой ужо 45 гадоў. Што робіць гэты рарытэт асаблівым для мяне — на яе старонках ёсць аўтограф самога Артура Вольскага.

Наталля не памятае дакладна, як кніга трапіла ў сям'ю, а можа была заўсёды часткай яе жыцця:

— Але я дакладна ведаю: магчымасцяў узяць рэчы з сабой у эміграцыю было вельмі мала. Аднак я не магла пакінуць гэтую кніжку ў Жодзіна. Для мяне гэта не проста дзіцячая кніжка — гэта сувязь з гісторыяй і культурай Беларусі, напамін пра родныя мясціны.

Slon4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Кніга з аўтографам Артура Вольскага. Фота з архіва гераіні

Беларуска ўпэўнена, што Артур Вольскі быў не толькі пісьменнікам, але і чалавекам, які зрабіў вялікі ўклад у беларускую дзіцячую літаратуру. Ён стварыў легендарнага Дзеда-Барадзеда, якога ўсе мы памятаем па тэлепраграме «Калыханка». Пісаў сцэнары для фільмаў, ствараў музычныя казкі і актыўна ўдзельнічаў у культурным жыцці краіны.

А яшчэ Наталля любіць яго верш «Калі гучыць “Магутны Божа”»:

Калі гучыць «Магутны Божа»,

гатоў я ўпасці на калені.

Бог — толькі Бог! — нам дапаможа

знайсці шляхі да вызвалення…

А ў вас ёсць рарытэты? Мы на сувязi: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Вольскі
кніга
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ