В марафоне помощи политзаключенным и их семьям «Нам не все равно!» собрано более 560 тысяч евро. Вместе с десятками других независимых медиа и общественных организаций в нем приняла участие и редакция EX-PRESS.LIVE. Мы попросили читателей поделиться мнениями об этой акции.
Вераніка (Беларусь):
— Столькі грошай ужо сабралі! А каб яшчэ і мы маглі. Але лука пачне шукаць ад злосці тых, хто пералічваў з краіны. Але ж і мы ў сваёй краіне можам знайсці самі тых, каго пасадзілі i дапамагчы ім. Кожны у сваім рэгіёне, і нам для гэтага банк не патрэбен, трэба толькі пашукаць.
Марына (Беларусь):
— Глядзела сёння стрым. Мала мне слёз, дык яшчэ тут... Ускалыхнула ўсе пачуцці. Нажаль, мы адсюль не можам заданаціць. Але калі ведаеце, каму перадаць налічкай магчыма, то я далучуся.
Ольга (Беларусь):
— Я задонатила через брата. Давала ему денег для релокации, он теперь в Польше живет. Попросила не возвращать мне эти деньги, перечислить на марафон.
Яўгенія (Польшча):
— Папярэдні раз я плакала месяц назад — 2 слязінкі. Да гэтага нават ня памятаю... А сёння слёзы ракой... Мы беларусы, мы ёсць. Мы будзем жыць! Марафон — агонь! Такая супраца! І можна паглядзець, што мы не згубілі нашую салідарнасць.
Ігар (Польшча):
— Нават Зянон пахваліў марафон. Мог бы развесці срач, што маскоўскія шпікі збіраюць грошы на чулкі. Але падтрымаў, прызваў данаціць. Гэта добры знак, бо ў яго свае прыхільнікі.
Яўген (Грузія):
— Марафон пачынаўся з таго, што ўспаміналі пра самых маладых палітвязняў. І я ўсё думаў пра хлопца, якога збілі каля бані. Дзе ён, што з ім. Хто што пра гэта ведае?
Валера (Беларусь):
— Размауляюць пра палітвязняў, але нічога не разважаюць пра тых, хто можа імі стаць зараз, і што ім рабіць? Бо палітвязняў будзе больш....?
Наталля (Польшча):
— Людзі пішуць у чатах, што калі б можна было данаціць з Беларусі, то даўно б сабралі мільён. Я таксама лічу, што так. Тым, што ў краіне — банк не патрэбны. Прыйшлі, аддалі грошы, ці сабралі перадачу, ці неяк інакш... Я ведаю, што такое робяць.
Вельмі добрае пачуцце — прымаць удзел у агульнай справе дзеля нашай Беларусі, дзеля беларусаў! Панавыехаўшым гэта зрабіць складаней, і марафон — гэта магчымасць! Людзі разумеюць. І дапамагаюць.
Паглядзіце, амаль кожную сям’ю гэта закранула. Ці сваяк, ці сусед, ці сябра. Гэта іх, палітвязняў, зараз 1500. А насамрэч жа больш. І ёсць тыя, хто ўжо адседзеў.
А ў Беларусі можна таксама памагаць. Напрыклад, купляй тое, што робяць і прадаюць сем’і палітвязняў. Напрыклад, Вольга Севярынец зрабіла календар з малюнкамі Паўла. Прыходзіш купляць з вялікай купюрай, рэшту не бярэш. Чым не дапамога?
Ягор (Польшча):
— Колькі грошай трэба сабраць, каб іх усіх выпусцілі? Тое, што назбіралі, — малайцы. А як іх выратаваць? Вось за што сэрца баліць...
Таццяна (Беларусь):
— Трэба на гэтыя грошы з марафону наняць снайпера. Лепш дзвюх. Гэта была б сапраўдная дапамога усяму міру.
Алег (Польшча):
— Калі не зробяць справаздачы за гэтыя грошы, будзе маментальны зваротны эфект.
Дмитрий (Польша):
— Нет, не принимал участия. Идея хорошая по сбору, но сборщики не те. Я уверен, что и 50% никто не получит.
Каролина (Польша):
— Это было что-то нереальное крутое, очень важное и мощное. Не представляю, какая была проделана работа. Никогда ничего подобного не было. Да, я поддержала марафон. Это важно, я помню о каждом политзаключенном, я надеюсь, что они скоро выйдут. Но пока они там, их нужно поддержать, потому что солидарность — это важно. У каждого есть кто-то, — знакомый, друг или родственник, который сидит в тюрьме. Важно об этом говорить и продвигать повестку о политзаключенных.
Хотите поделиться мнением? Пишите: @ex_presslive.
Добро пожаловать в реальность!