После ухода главреда борисовской газеты Екатерины Воробьевой EX-PRESS.BY спросил у читателей, зачем нужны городские и районные газеты? И о чем они должны писать? Ответы пришли разные.
Николай:
— В том виде, в каком местные газеты существуют сейчас, они не нужны. Это не просто бездарно состряпанные идеологические фальшивки. Я считаю преступлением то, что делают сотрудники, которые считают себя «мелкими пешками», «винтиками системы» и «вы же понимаете». Все всё понимают — им кажется, что все ок, им же «надо кормить семью», вот и врут, и исполняют приказы начальства.
Газету «Жодинские навины» и нашу белазовскую газету на работе выписывать заставляют. Противно читать и смотреть эту 100-процентную ложь, реверансы властям и рассказы о том, как у нас всё супер. Выписывал «Народную волю», с друзьями читали, передавали друг другу. А теперь нет такой возможности, мы все ушли в интернет.
Эдуард:
— Гарадскія ці раённыя газеты павінны існаваць. Як у папяровым фармаце, так і ў электронным. Каб розныя па ўзросту і магчымасцям людзі маглi прачытаць пра тое, што адбываецца ў горадзе раёне). Нейкія мясцовыя навіны, здарэнні, звяртанне за дапамогай, нейкія аб’яўкі накшталт «муж на гадзіну» ці «аддам у добрыя рукі».
А яшчэ б вельмі хацелася нейкай адваротнай сувязі ад кіраўніцтва горада (раёна). Напрыклад, у мяне ёсць пытанне, яго друкуе газета, а потым кіраўніцтва спрабуе мне дапамагчы вырашыць гэтае пытанне. А не пісаць нейкія адпіскі накшталт «этот вопрос не в нашей компетенции». Тады нахалеры ты там сядзіш? Пасаду займаеш, грошы атрымліваеш, а як нейкія пытанні вырашыць — дык «это не в нашей компетенции».
Я разумею, я дарослы і адэкватны грамадзянін, я не патрабую ў кіраўніцтва нешта суперскладанага. Ня трэба мяне ў космас запускаць. Але ж за мае падаткі я маю права ведаць, і вы павінны мне адказаць. Ну, хіба адказаць няма чаго. А куды яны ідуць — я і так бачу, не дурны і не сляпы.
Федор:
— Местные газеты нужны, конечно. Они должны нести людям правду, помогать искать решение в различных вопросах городской или районной жизни. И те, кто берет на себя ответственность быть журналистом, должны не только уметь писать, но и понимать свою ответственность.
Был во время Второй мировой войны такой идеолог фашизма, редактор газеты Юлиус Штрейхер. На Нюрнбергском процесс было доказано, что Штрейхер сам не расстреливал людей, не брал оружие в руки, был хорошим семьянином и т.д. Но за журналистскую работу, лживую и при этом идеологически правильную для фашистского режима, которой он принес столько вреда человечеству, был приговорен к смертной казни.
Думаю, то, что делают сейчас журналисты режима — от мала до велика, предстоит разобрать в Новой Беларуси. Я буду среди тех, кто требует люстрации для каждого из чиновников и ручных журналистов с подробным анализом их действий при теперешнем режиме, от которого пострадали и еще страдают люди в Беларуси.
Вольга:
— Гарадскія газеты, дзе будзе адлюстроўвацца жыццё гораду, расказвацца пра розныя падзеі, як станоўчыя, так і адмоўныя, павінны існаваць. Таксама пра людзей, якія жывуць побач, бо гэта, на маю думку, цікава.
Была ў Жодзіна газета, дзе была рубрыка пра тое, хто пайшоў ад нас у іншы свет, хто нарадзіўся і ажаніўся — то бок, рэальныя звесткі. Але, думаю, што зараз большая перавага аддаецца «інтэрнэтным газетам», бо хутчэй можна даведацца аб падзеях, і зваротны дыялог з чытачом ёсць.
Як да папяровых — раней вельмі любіла чытаць і мы з мужам шмат выпісвалі ўсяго. А потым гэта прымусовая падпіска адвярнула ад папяровых газет. Успомніла вось анекдот з савецкіх часоў, але актуальны і цяпер:
Адзін старэнькі дзядок кожны дзень купляў у кіёску газету «Правда», глядзеў на першую старонку і тут жа выкідаў газету ў сметніцу. Кіёскерша запытала, чаму ён так робіць?
— Некралог чакаю, — адказвае дзядок.
— Дык некралогі друкуюць на апошняй старонцы.
— Той, што чакаю я, будзе на першай! — адказаў дзядок.
Татьяна:
— Я лічу мясцовыя газеты вельмі патрэбныя. Але не ў сэнсе абслугоўвання выканкама. А ў сэнсе пляцоўкі для адлюстравання і абмяркоўвання мерапрыемстваў, праблемаў, пытанняў мясцовых. Таго, што сапраўды важна для мясцовых жыхароў.
Денис:
— Моя бабушка сама попросила больше не выписывать ей местную газету, теперь я покупаю пакеты для мусора, застилать ведро не требуется. Я раньше читал, ну и теперь, когда вижу местную жодинскую газету «навины» или борисовскую «Адзінства», всегда открываю, хотя 100% знаю, что меня там ждет.
Власти «ответили на вопросы (на самом деле — нет), председатель исполкома наградил, поздравил, вручил. Обслуживание власти — это сейчас функция газет. Нет ни мнений, ни дискуссий, только удушливая идеология. Выпуск таких газеток весьма н дешев, на них не жалеют денег, но это не талантливо и не должно существовать в том виде, в котором они выходят.
Лера:
— Некалі выпісвала газету «Смалявіцкі край», чытала ў ёй адсоткаў 50 тэкстаў. Любіла крымінальныя падзеі раёна: дзе чый ровар угналі, дзе з чыёй дачы стройматэрыялы вынеслі. Калі ведаеш гэтых людзей, то гэткія навіны больш спачувальныя. Дый фота з турслётаў ды ёлак маюць нейкі сэнс, калі на іх знаёмыя твары.
Але калі на ўсіх фота чырвонага з зялёным стала болей, чым людзей — перастала выпісваць. Калі раёнка будзе сапраўды пра жыццё раёну, то будзе патрэбная.
А яшчэ вось гісторыя пра тое, як раёнкі чытаюць насамрэч. Адна мая сяброўка працавала паштальёнкай на канікулах. Раёнку тады трэба было несці ў кожны двор. Сярод рэгулярных падпісчыкаў была і адна бабка, пажылая, гадоў 80. Яна заўсёды чакала пошту на лаўцы. І вось аднойчы яна кліча паштальёнку:
— Дзетачка, не ўцякай. У мяне ж пісьмо!
— ???
— Пісьмо, кажу, пачытай. Я ж не ўмею.
— Дык вы ж раёнку выпісваеце...
— Ну дык, а як без газеціны ў хаце? Ні завярнуць, ні падсцяліць жа.
Добро пожаловать в реальность!