Сёння, 28 чэрвеня, з Жодзіна ў Будслаўскі Нацыянальны санктуарый выйшла пілігрымка. Некалькі дзясяткаў пілігрымаў з розных гарадоў рэгіёна ў 30 градусную спякоту адправіліся ў шлях, ім мае быць пераадолець каля 120 кіламетраў. Пілігрымы будуць ісці з малітвамі і спевамі. Таксама ў праграме паломніцтва - набажэнства, споведзі, духоўныя канферэнцыі.
Пілігрымкі ў Будслаў - штогадовыя каталіцкія паломніцтвы да Цудадзейнага абраза Маткі Боскай Будслаўскай, які знаходзіцца ў вёсцы Будслаў Мядзелскага раёна. Яны праходзяць з 1990 года. У апошнія два гады пілігрымкі не праводзіліся ў звязку з пандэміяй каранавіруса.
Звычайна ў Нацыянальны санктуарый прыходзілі пешшу тысячы паломнікаў з розных куткоў Беларусі.
Фэст у гонар Матцы Боскай Будслаўскай пройдзе 1-2 чэрвеня, пацярпелы ад пажару касцёл ужо адкрыты для наведання.
Добро пожаловать в реальность!