Новости Жодино

«Дух адраджаецца, а творчасць прэ». Што зараз чытаюць жыхары Жодзіна

Чытаюць шмат, i класiку, i сучасныя творы.

Новости Жодино ex-press.by
0

Ёсць меркаванне, што ў апошні час шмат жыхароў Беларусі пачалі вывучаць беларускую мову, цікавіцца гісторыяй Беларусі і чытаць кнігі беларускіх аўтараў. Ці так гэта, EX-PRESS.BY даведваўся ў жыхароў Жодзіна. Яны расказалі і паказалі нам кнігі, якія чытаюць.

Ала, 58 лет, Жодзіна:

Зусім няма часу чытаць. Але беларускія кнігі, казкі я чытаю сваім унукам. Мне ў дзяцінстве вельмі спадабалася кніга «Прыгоды Бураціна» на мове. Гэта было ў маім дзяцінстве, калі я была ў цёткі ў вёсцы Ясень Асіповіцкага раёну. Зараз гэтай кніжцы 50 год — я яе чытаю, захапляюся сама і вельмі радуюся, што беларускую мову разумеець новае пакаленне беларусаў.

Knigi6

Алена Сяргеўна, 40 лет, Жодзіна:

Я зараз чытаю «Мая Школа» Ганны Севярынец — добрае і захапляльнае чытанне. Некалькі гадоў назад я чытала Паўла Севярынца «Нацыянальная ідэя». Гэта вельмі рознае, але вельмі кранальнае: чытаць, слухаць іх галасы.

Knigi11

Яўген, 39 лет, Жодзіна:

— Толькі прачытаў Андрэя Хадановіча, кніга Анатолія Кудласевіча на чарзе, «Мова» Марціновіча таксама. А калі я на трэніроўцы, або прабежцы, слухаю аўдыякнігі: «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Каласы пад сярпом тваім». Мару прачытаць усяго Караткевіча. І вывучаю беларускую мову.

Антон, 34 гады Жодзіна:

Толькі скончыў кнігу майго любімага музыканта Лявона Вольскага «Міларусь». У кніжцы апавяданні, яны сюррэалістычны, не вельмі мне блізкія. Але вось аповесць «Пакуль сабачка жывы» прысвечана людзям, юнацтва якіх прыйшлося на канец 80-х — пачатак 90-х. Як раз я з гэтага пакалення. Мы мелі вялікія планы на будучыню, а ў выніку апынуліся выкінутымі на задворкі гісторыі. Вельмі адкрытая аповесць, хоць і цяжка мне было яе чытаць. Але я яе раю сваім аднагодкам.

Knigi2

Вераніка, 55 лет:

Мне было 14 год, калі мы прыехалі ў Беларусь, я пайшла ў школу №17 у Барысаве. Там вывучалі іспанскую мову з другога класа. І, вядома, усім выкладалі беларускую мову. Чаму мяне «поднатаскалі» па іспанскай так, што я змагла дагнаць сваіх аднакласнікаў, але пры гэтым звольнілі з беларускай мовы, я не ведаю. Зараз я сама чытаю кнігі на мове, стараюся чытаць класіку. Выявіла, што ёсць жодзінскія пісьменнікі, якія пішуць на мове. І ганаруся, што іх кнігі ў мяне ёсць з аўтографамі. І хоць прачытаныя яны пакуль не ўсе, але я чытаю...

Knigi3

Кнігі, якія напісалі жодзінцы — Алесь Аркуш, Уладзімір Сіўчыкаў, Віталь Жураўскі.

Вольга, 57 гадоў:

— Толькі што прачытала зборнік апавяданняў Віктара Сазонава «Занатоўкі кантрабандыста». Ён з поспехам мог бы стаць падручнікам для мытнай службы і Польшчы, і Беларусі. Здарэнні з жыцця кантрабандыстаў, спісаныя з рэальнага жыцця рэальных асоб, смешаць і адначасова прымушаюць задумацца. Людзі вымушаны зарабляць на кавалак хлеба гандлем, некаторым героям гэты дробны гандаль на рынках суседняй краіны — сапраўдная пакута, для іншых — сэнс жыцця і адзіная яго форма. Чытаючы апавяданні, ловіш сябе на думцы: да чаго дакаціліся? Ці маем будучыню? Што далей? Пашто жыць? Дзе сэнс жыцця?

А яшчэ вельмі люблю Марціновіча. Творы «Мова», «Сцюдзёны вырай», «Параноя», «Возера радасць і «Сфагнум» прачытала. «Рэвалюцыю», у якой есць аўтограф аўтара, сама яшчэ не дачытала, аддала сяброўцы.

Knigi7

Алена, 41 год:

— Прачытала кнігу Андруся Горвата «Радзіва «Прудок» з захапленнем. Проста на цытаты гэтую кнігу раскладваць, гісторыі з яе пераказваць. Усім раю і рэкамендую. На самай справе ў нас нямала цікавых аўтараў. І Горват, і Адам Глобус. Думаю, буду чытаць іх у бліжэйшы час.

Knigi5

Наста, 32 гады:

— Я размаўляю на мове з таго часу, як у школьныя гады прачытала «Ладдзю роспачы» і «Стары замак Альшанскі» Караткевіча. Гісторыя Беларусі, любоў і дэтэктыў спалучаюцца ў яго вельмі добра.

А яшчэ я мару зноў чытаць Васіля Быкава, бо адчуваю, як гэта пра наш час. Пра тое, што адчуваюць сучасныя жыхары Беларусі — многія яго кнігі. Усё паўтараецца. І, канешне, Алесь Адамовіч — гэта тое, што трэба чытаць і ведаць сапраўдным беларусам.

Іна, 49 лет:

— Я пакуль дужа не чытала на мове, але ў апошні час набыла творы Караткевіча, Быкава, Ганны Севярынец. Адзіная кніжка, якая ў мяне была — вершы Янкі Купалы, яны пра сённяшні дзень. Яшчэ я многа часу праважу ў сацыяльных сетках і бачу, што зараз вельмі многа людзей, нашых суайчыннікаў, пачалі пісаць на мове. Дух адраджаецца, а творчасць прэ. І ўсе гэта ўвойдзе ў нашу гісторыю. І яшчэ мне дзіўна, што мой сын, якому была зусім не цікавая мова, зараз слухае музыку толькі беларускамоўнаю. Ведаеце – гэта цудоўна!

Knigi10

Наталля, 48 лет:

— «Беларуская міфалогія» — тое, што чытае мой сын. «Лебядзіны скіт» чытае дачка. А я чытаю «Сфагнум» Марціновіча. У маіх планах яшчэ многа кніг, дай Бог усе паспець — гісторыя і літаратура ў нас цікавыя, есць што вывучаць.

Knigi9

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Жодино
литература
книги
чтение
мова
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ