28 сакавіка каталікі ўсяго свету адзначалі Вербніцу. У Жодзіна прайшлі тры службы, на якіх асвячаліся галінкі вярбы і праходзілі асаблівыя малітвы.
А ўжо сёння, з панядзелка, у каталікоў пачаўся строгі пост. У чацвер пачынаецца велікоднае трыдзенствiе — тры дні, калі вернікі ўспамінаюць важныя моманты.
У санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне святыя імшы і набажэнствы адбудуцца наступным чынам:
1 красавіка — Вялікі чацвер — святая Імша вячэры Езуса Хрыста а 19.00.
2 красавіка — Вялікая пятніца — набажэнства мукі Езуса Хрыста а 19.00.
3 красавіка — Вялікая субота — Пасхальная Вігілія Уваскрасення Езуса Хрыста а
22.00.
4 красавіка — Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста а 9.00, 11.00,
18.00.
Асвячэнне велікодных страў адбудзецца ў суботу, 3 красавіка, а 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00, 18.00 і пасля літургіі а 22.00.
Добро пожаловать в реальность!