21 лютага — Міжнародны Дзень роднай мовы. У бібліятэках Жодзіна да гэтай падзеі падрыхтавалі тры мерапрыемствы.
18 лютага
Цэнтральная гарадская бібліятэка падрыхтавала літаратурна-мастацкае падарожжа «Спавядальнае слова пра родную мову». У 14.00 усіх жодзінцаў запрашаюць акунуцца ў мілагучнасць беларускай мовы І ўнікальнасць беларускай літаратуры.
20 лютага
Бібліятэка сямейнага чытання. Савецкая вул, 21, 11.00.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі да чытачоў інфармацыйную гадзіну «З любоўю да роднай мовы».
21 лютага
13.00. Центральная гарадская бібліятэка чакае дзяцей і дарослых на мультсеанс «Беларусьфільм прадстаўляе ...».
На ўсе мерапрыемствы да Дня роднай мовы ў бібліятэках уваход вольны.
Добро пожаловать в реальность!