Цэнтральная гарадская бібліятэка Жодзіна запрашае на беларускамоўныя пасядзелкі, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы.
На гэтым тыдні у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы прадстаўлена выстава «Дзеткам-беларусам». Яна знаеміць маленькіх чытачоў з лепшымі творамі беларускіх аўтараў. На выставе прадстаўлены казкі, аповесці і апавяданні, якія зацікавяць дзяцей з першых старонак. Частка экспазіцыі прысвечана творчасці пісьменнікаў-юбіляраў.
Таксама на спецыяльна абсталяваным выставачным стэндзе (мальберце у форме палітры) зроблена міні-выстава — арт-палітра «Мастак, Якога абраў час», прысвечаная Міхаілу Савіцкаму — выдатнаму жывапісцу, педагогу, грамадскаму дзеячу, народнаму мастаку СССР, народнаму мастаку Беларусі, першаму сярод дзеячаў нацыянальнай культуры Герою Беларусі (2006).
А 20 лютага ў 14:00 вас чакаюць беларускамоўныя пасядзелкі, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы:
— інтэлектуальныя гульні,
— сустрэча з пісьменнікам і журналістам Віталём Жураўскім,
— беларускія песні,
— частаванне квасам і баранкамі.
Добро пожаловать в реальность!