Ксяндза Юзэфа Пятушку ведаюць і паважаюць каталікі, вернікі іншых канфесій і нават няверуючыя людзі ў шматлікіх гарадах і краінах. У Барысаве ксёндз Юзаф Пятушка працуе са жніўня 1989 года. Гэты горад ён называе «самым асноўным» у сваім жыцці.

15 жніўня 2019 года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай ксёндз Юзаф Пятушка адзначыў 70 год манаскага служэння. Парафія Жодзіна шчыра павіншавала яго з гэтым юбілеем.

Нарадзіўся Юзаф Пятушка 14 мая 1931 года ў Росіцы, у 1949 годзе прыняў манаскія абеты і адразу пайшоў да марыянаў (каталіцкая ордэнская супольнасьць марыянаў беззаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі). Па прафесіі Юзаф Пятушка гісторык і тэолаг, вучыўся ў Польшчы, працаваў у Расеі, Беларусі і Польшчы. Кожны год жыцця ксяндза Юзафа Пятушкі — гэта свая старонка, годная ўспаміну. Цяпер ён ужо на пенсіі, але працягвае малітвай падтрымліваць вернікаў.
Добро пожаловать в реальность!