Высвячэнне новага каталіцкага святара — падзея, якая адбываецца ў Беларусі далёка не ў кожным касцёле. Напрыклад, у Жодзінскім санктуарыі Фацімскай Божай Маці, за ўсю яго гісторыю, да гэтага дня было толькі адно высвячэнне. Дыякан Канстанцін Гушча з Полацку Віцебскай дыяцэзіі 16 чэрвеня у Жодзіна атрымаў пасвячэнне і стаў святаром.
Святарскае пасвячэнне праходзіла ў Жодзінскай парафіі, дзе служаць айцы-марыяне. Ордэну Марыян належыць і новы святар, да яго імені цяпер абавязковы дадатак — MIC.

На святарскае пасвячэнне прыбылі настаўнікі і выхаваўцы а. Канстанціна з духоўнай семінарыі ў Любліне, святары і кансэкраваныя асобы з бліжэйшых марыянскіх парафій. Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч ўзначаліў Святую Імшу.

Падчас Святой Імшы адбываецца некалькі важных момантаў.

Пасля ускладання рук і благаслаўлення дыякана, малітвы, апранання арната, атрымання хлеба і віна — сімвалаў цела і крыві Хрыста, адбываецца прыняцце ў супольнасць святароў. З гэтага моманту дыякан і становіцца святаром.


Пасля пасвячэння новы святар айцец Канстанцін падзякаваў усіх прысутных — сваіх настаўнікаў, усю Віцебскую дыяцэзію, з якой ён выйшаў — за падтрымку і дапамогу ў падрыхтоўцы да святарства, а таксама ксяндзоў і вернікаў Жодзіна — за душэўны прыем у такі важны для яго момант. Асабліва цеплыя словы ён адрасаваў сваёй маме і бабулі, якія, як айцец Канстанцін сказаў, адкрылі яму дарогу да Бога і знаходзяцца разам з ім у гэтую важную гадзіну.
Пасля святарскага пасвячэння біскуп Алег Буткевіч адказаў на пытанне EX-PRESS.BY:
— Як растлумачыць не касцельнаму чалавеку тое, што адбылося 16 чэрвеня ў Жодзінскім санктуарыі?
— Без Веры, зразумела, гэта нельга тлумачыць і нельга зразумець. Гэта шлях па жыццёвым меркам вельмі складаны: святар каталіцкай традыцыі выракаецца сямейнага жыцця. І, каб распазнаць свае пакліканне, праходзіць нямала складаных этапаў, вучоба для будучага ксяндза доўжыцца не менш за 8 гадоў, а часам і больш.
Але ў кожнай рэлігіі есць свая такая практыка — ахвяра дзеля Веры. Святар — гэта чалавек, які ахвяраваў свае жыцце Богу і ягоная функцыя — здзяйсняць той Цуд, які пакінуў нам Хрыстос. Праз рукі святароў Бог прабачае кожны наш грэх. І Ен выбірае таго, хто павінен стаць Яго слугой яшчэ да таго, як ен нарадзіўся ў сваёй маці. Гэта складана і унікальна: пачуць Божы заклік, ня занядбаць ім, прытрымлівацца яму.
Пра свае пакликанне і аб тым, што прыйшлося прайсці да гэтага адказнага рашэння І ўрачыстага дня, EX-PRESS.BY адказаў кс. Канстанцін Гушча MIC:
— Яшчэ ў дзяцінстве я адчуваў неверагодную дабрыню, што зыходзіла ад людзей, якіх я сустрэў у касцёле: ад святароў, манахаў, усіх кансэкраваных асоб. І толькі потым я зразумеў, што гэта была не да канца іх дабрыня, гэта Бог іх робіць такімі.
Калі я шукаў свой шлях, думаў пра тое, кім буду, мне важна было пачуць голас Бога, і шукаў я яго ў Евангеллі. І гэта было не імгненне, гадзіна ці год. Мне прышлося прайсці «Прыгоды з Божым Словам», якія былі зусім ня лёгкія. І ды сенняшнега дня мне на гэтым пуці і радасна, і цяжка.
Бог дазволіў мне вытрымаць гэтыя выпрабаванні. У 2010 годзе, пасля заканчэння школы, пачаўся першы год майго шляху: пастулят. Гэта год пазнання духоўнага: што есць манаства, што ёсць наш Ордэн марыянаў, як трэба жыць, каб быць чалавекам Веры. Гэта год, каб зразумець, што менавіта Бог мне паказвае.
Другі год — навіцыят — жыццё без кантакту са Сьветам. Толькі пастыр, браты і — татальная цішыня. Усё для таго, каб чалавек адхіліўся ад хаосу свету, які перашкаджае … слухаць. І іменна ў гэты час праходзіць падрыхтоўка ды складання першых манаскіх абетаў... Навучыцца Жыць у адносінах з Богам — служыць гэты час.
Трэці этап, семінарыя: 6 год фармацыі і духоўнай, і інтэлектуальнай. За гэты час трэба скончыць Універсітэт, напісаць Працу, абараніцца... На самай справе і ў гэтай частцы ёсць мноства розных этапаў.
А зараз — галоўнае, дзеля чаго ўсе тое, пра што мы гаворым, перажыта: святарства… І зноў можна казаць: усе толькі пачынаецца…
Добро пожаловать в реальность!