Новости Жодино

"Божа, благаславі Беларусь!” — у Жодзіна маліліся за Айчыну

Каталіцкія вернікі Свету адзначалі Вербную нядзелю.

Новости Жодино ex-press.by
0

25 сакавіка, каталіцкія вернікі Свету адзначалі Вербную нядзелю, альбо Урачыстасць уваходу Пана ў Іерусалім. У гэты дзень усім беларускім Касцелам таксама адзначалася 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

У парафіі Фацімскай Божай Маці у Жодзіна 25 сакавіка адзначалі Пальмовую нядзелю і на ўсіх нядзельных імшах маліліся за Беларусь з нагоды 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ўрачыстая працэсія з вербамі на ўспамін уваходу Езуса Хрыста ў Ерузалем папярэднічала Імшы.

На кожнай імшы святары чыталі пасланне каталіцкіх біскупаў і разам з вернікамі малілісь:

БОЖА, БЛАГАСЛАВІ БЕЛАРУСЬ!

Малітва з нагоды 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

"Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы,бо Ты Бог збаўлення майго, на Цябе спадзяюся кожны дзень" (Пс 25(24), 5) Глыбокапаважаныя браты і сёстры, суайчыннікі, усе людзі добрай волі! Сёння, калі наша Бацькаўшчына адзначае сотыя ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, гэтыя словы псальміста просяцца на нашыя вусны. Яны заклікаюць да бязмежнага даверу Богу – адзінай нашай надзеі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі стала беспрэцэдэнтным гістарычным актам і вельмі важным крокам дзяржаватворчага працэсу, адкрыўшы шлях да яе незалежнасці. Мінулае стагоддзе — гэта час шматлікіх выпрабаванняў, войнаў, пераследу веры. Гэта таксама час адраджэння нашай дзяржаўнасці і духоўнасці.Складаная і трагічная гісторыя Беларусі за апошняе стагоддзе была пазначана шматлікімі сведчаннямі і мучаніцтвам за веру, увабрала ў сябе лёсы тых, хто нястомна працаваў і надалей працуе на карысць Радзімы, іх славу, мужнасць, ахвярнасць і дасягненні.

Увесь гэты час Ты, Божа, быў з намі і праз заступніцтва Марыі, Апякункі Беларусі, Ты нам дапамагаў. У гады ліхалецця суцяшаў нашыя сэрцы і запальваў агеньчык надзеі на лепшае заўтра. Сёння, у часы крызісу духоўных каштоўнасцяў, Ты праз свой Касцёл умацоўваеш нашу веру, даеш новую надзею на будучыню і запальваеш у сэрцах любоў.

Мы дзякуем Табе, Божа, і просім аб дары мудрасці для кіраўнікоў нашай дзяржавы, аб разважлівасці і ўзаемаразуменні паміж рознымі палітычнымі і грамадскімі супольнасцямі, а таксама аб велікадушнасці для ўсіх грамадзянаў нашай краіны, каб панавалі ў ёй супакой, справядлівасць, узаемная любоў і згода. Усемагутны і Міласэрны Божа, адары нас сваёю ласкаю і благаслаўленнем, каб супольнымі намаганнямі пад апекаю Марыі мы ўсе разам будавалі шчаслівае заўтра нашай любай Бацькаўшчыны. Божа, благаславі Беларусь!”

Праз тыдзень, 1 красавіка, хрысціяне-католікі адзначаць Вялікдзень — адно з самых вялікіх і шанаваных для іх святаў.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Флагшток»: секретное конструкторское бюро в Гомеле работает на военно-промышленный комплекс России
В мире
Трамп: Украине нужно найти нового лидера
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ и жодинское "Торпедо" победили в матчах 24-го тура
Общество
Более 500 беларусов погибли за Россию в войне в Украине
Новости Жодино
В Смолевичах до конца года закрыли мост на реконструкцию
Политика
Класковский: Операция “Тихановский“ генералу Тертелю удалась
Экономика
Беларусь сворачивает поставки топлива россиянам. Что произошло?
Общество
В Красном костеле в Минске во время реставрации восстановят росписи
Общество
Гражданка Беларуси – в реанимации после атаки дрона на грузовик в Брянской области
Общество
«Жить за границей невозможно, готов приехать, просить прощения» – Генпрокурор рассказал о комиссии по возвращению
ВСЕ НОВОСТИ