Новости Жодино

Арцыбіскуп Насімента Антунэс з Партугаліі пабываў у Жодзіна

Новости Жодино ex-press.by
0
Арцыбіскуп Арцыбіскуп Насімента Антунэс з Партугаліі пабываў у Жодзіна. Ен узначаліў Святую Імшу ў санктуарыі Фацімскай Божай Маці, вернікі падарылі яму сапраўдную вопратку беларуса.

З 28 верасня да 1 кастрычніка ў Беларусі адбылася Рада Канферэнцыі Біскупаў Еўропы (РКБЕ). Каталіцкія іерархі з 45 краін прымалі ўдзел у набажэнствах, сустракаліся з уладамі краіны, кіраўнікамі іншых канфесій, а таксама знаеміліся з парафіямі Беларусі. Арцыбіскуп Насімента Антунэс з Партугаліі пабываў у Жодзіна. У нядзелю ен узначаліў Святую Імшу ў санктуарыі Фацімскай Божай Маці.


Першага кастрычніка парафія Жодзіна сустракала аднаго з удзельнікаў РКБЕ —
Арцыбіскупа з Партугаліі Вірджыліа да Насімента Антунэса.


Арцыбіскупа Насімента Антунэса з перакладчыцай з Мінска прывёз
кусташ Жодзінскага санктуарыя Міхаіл Цвячкоўскі.


«Фацімскія пастушкі», якіх прадставілі дзеці жодзінскай парафіі, віталі госця па ангельскі і беларуску.
Яны падарылі яму беларускія прысмакі.

Арцыбіскуп Вірджыліа да Насімента Антунэс з дыяцэзіі Коімбра ў Партугаліі ў Беларусі быў упершыню. З 2008 па 2011 год ен працаваў у Фаціме, дзе 100 гадоў таму маленькім пастушкам зʼявілася Божая Маці. Першага кастрычніка ў жодзінскім санктуарыі Фацімскай Маці Божай гучалі словы на англійскай, італьянскай, партугальскай, беларускай мовах і на латыні.


Яго Эксцэленцыя звярнуўся да вернікаў з Божым Словам.


У канцы набажэнства Арцыбіскуп вітаў вернікаў і па-беларуску.


Пасля набажэнства Арцыбіскуп Вірджыліа да Насімента Антунэс атрымаў ад каталікоў Жодзіна падарунак:
тканы пояс і льняную вышытую кашулю — нацыянальнае адзенне беларусаў.
EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter