
Жодзінцы далучыліся да спартыўна-адукацыйнага праекту «Беларусiяда» БДПУ імя Максіма Танка. У кастрычніку на стадыёне «Тарпеда» школьнікі будуць гуляць у «лапту», «перацяжкі», «рыбакі», а таксама страляць з рагаткі.
Ідэя арганізацыі на Беларусі спаборніцтваў з нацыянальным каларытам упершыню прагучала яшчэ ў канцы 1990-х на занятках выкладчыка кафедры этналогіі і фалькларыстыкі БДПУ кандыдата філалагічных навук, дацэнта Алеся Лозкі. Апавядаючы студэнтам пра гульнёвыя традыцыі народаў Еўропы, лектар адзначыў, што на Беларусі павінен распачацца нацыянальны спартыўна-культурны рух, які аб’яднае людзей вакол беларускіх народных гульняў. Гэтую ідэю падхапіў студэнт, а зараз выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры БДПУ Анатоль Дрыгін, які стаў аўтарам спартыўна-адукацыйнага праекта «Беларусіяда».
Першыя гульні адбыліся ў БДПУ ў 2005 годзе, з тых пор яны праходзяць у розных фарматах. Летам 2010 года гульні былі праведзены ў Балгарыі, а ў траўні 2017 года, упершыню ў гісторыі спартыўна-адукацыйны праекта «Беларусіяда», адбыліся спаборніцтва па беларускіх народных спартыўных гульнях сярод школ Менску.
У аснову спаборніцтваў пакладзены беларускія народныя спартыўныя гульні, выбраныя па прынцыпах распаўсюджанасці па рэгіёнах і відовішчнасці:“Лапта” — актыўная і захапляльная гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль, “Два агні” — рухавая забава з мячом па прынцыпе “выбівалаў”, “Дзень-ноч”, “Рыбакі” — спаборніцтвы на хуткасць, “Пальчатка” — гульня-стратэгія на вытрымку і хуткасць, “Перацяжкі”, “Пацяг” — сілавыя відовішчы з традыцыйнымі правіламі, “Пекар” — спаборніцтва, якое патрабуе і меткасці, і спрыту, і кемлівасці, “Стральба з рагаткі” — спаборніцтва на меткасць.
Пасля таго як Жодзіна і БДПУ падпісалі дамову аб супрацоўніцтве,
вырашылі «Беларусіяду» правесці для жодзінскіх вучняў. У сярэдняй школе № 9 адбыўся семінар-практыкум з выкладчыкамі фізічнай культуры, дырэктарамі школ і прадстаўнікамі фізкультурна-спартыўных клубаў. Было вырашана, што першую «Беларусіяду» правядуць ў кастрычніку на стадыёне «Тарпеда».
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter