11 траўня ў Жодзіна прайшлі ўрокі адукацыйнага праекту «Чытаем па-беларуску з velcom»».
Ў рамках ініцыятывы малодшыя школьнікі паўдзельнічалі ў незвычайных уроках беларускай мовы, якія адбыліся ў школах гораду І на ААТ БЕЛАЗ.
З вучнямі 3 і 4 класаў сярэдняй школы №4 на БЕЛАЗЕ ў завадскім зале чытаў і размаўляў па-беларуску вядомы тэлевядучы Юры Жыгамонт.
Дзеці жыва рэагавалі на пытанні, апавяданні, вершы і гульні незвычайнага настаўніка. З вялікай радасцю, хорам хлопчыкі і дзяўчынкі казалі пра тое, што яны — беларусы і што іх родная мова — беларуская. А школьніца Ксенія Салевіч, калі гаворка зайшла пра вершы на беларускай мове, пра тое якія яны прыгожыя, выйшла і прачытала верш мясцовага паэта Анатоля Казюкі «Жодзіна».
Сустрэча атрымалася душэўнай, і настаўнікі, і дзеці фатаграфаваліся на памяць з госцем, а таксама зрабілі агульную фатаграфію.
— Праграма для ўсіх школьнікаў, у розных гарадах, у нас амаль аднолькавая. У іх узросце вельмі лёгка ўспрымаецца ўсё па-сапраўднаму забаўнае і прыгожае. Менавіта тое, якая прыгожая родная беларуская мова, удзельнікі праекта «Чытаем па-беларуску» імкнуцца данесці, — распавёў ex-Press.by Юрый Жыгамонт.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter