Барысаўскi праваабаронца Алег Мацкевiч, якi актыўна супрацоўнiчае i з нашым сайтам, адказаў на пытаннi анкеты «», и распавеў як прыйшоў да беларускай мовы, і што яна значыць у яго жыцьці.
1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
- У школе беларускую мову не вывучаў, бо бацька (дарэчы, беларус) быў вайскоўцам. Дзеці вайскоўцаў ад вывучэньня мовы вызваляліся. За 10 год навучаньня давялося зьмяніць не адну школу й пажыць як у Беларусі, так і за яе межамі. Да беларускай мовы прыйшоў пасьля службы ў войску, калі ўжо навучаўся ў пэдагагічным інстытуце ў Менску. Пачынаў з чытаньня. Давалася вельмі цяжка, ледзь не праз слова даводзілася лезьці ў слоўнік, каб удакладняць або высьвятляць сэнс слова. Навучыцца размаўляць па-беларуску – гэта было сьветлай марай. Так, паступова, на працягу не аднаго году я яе зьдзейсьніў. Пасьля як чытаў, пачаў пісаць па-беларуску. Справа ў тым, што я вяду нататкі: што, калі трэба зрабіць і г. д. Дык вось, гэтыя нататкі пачаў перакладаць на беларускую. Таксама цяжкавата было спачатку. І, нарэшце, у 2004 годзе я пазнаёміўся зь беларускамоўнымі хлопцамі, якія жывуць у нашым горадзе. Гэта дапамагло мне пачаць размаўляць па-беларуску. Зараз мовай валодаю на «добра»).
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
- Карыстаюся дома. Таксама ўжываю мову ў адносінах з знаёмымі, якія ведаюць мяне як беларускамоўнага. На працы мову выкарыстоўваю мала, бо праца юрыста патрабуе камунікатыўнага паразуменьня, што ж тут скажаш, калі нават на побытавым узроўні не заўсёды атрымліваецца паразумецца, а калі пачаць ужываць беларускую юрыдычную тэрміналёгію, дык і зусім...
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
- Канкрэтна зараз штосьці вельмі цяжка ўзагадаць. Але даводзіцца часта чуць ад незнаёмых людзей, што ім падабаецца мая беларуская) Беларуская – гэта як чырвоны сьцяжок, яна адразу задае арыентыр пры ўзаемінах. Для нармальных людзей ты робісься па меншай меры цікавым, для беларусафобаў робісься адразу «бэнээфаўцам»).
4. Якія цяжкасьці стварыла?
- Былі выпадкі ва ўжываньні мовы, калі ўзьнікалі сытуацыі непаразуменьня. Рознае. Напрыклад, купляеш капэрту ў шапіку, вымушаны тлумачыць прадавачцы значэньня гэтага слова. Былі выпадкі й больш брутальныя: калі пачутая кімсьці мова выклікала прыступы фобіі.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter