Новости Жодино

Мова: розум i роздум

Новости Жодино ex-press.by
0
Ці трэба абараняць беларусую мову, якую большасьць з нас чула зь дзяцінства? Пытаньне рытарычнае. Але, як паказывае жыцьцё, станоўчы адказ на яго можа выклікаць сустрэчнае: “Вы в своем уме?”. Менавіта гэта напісала нейкая чытачка ў камэнтарах на адным з сайтаў, дзе пачалося абмеркаваньне створанай мной пэтыцыі. Пачну па парадку.

Адзін зсамых старых і буйных гандлёвых цэнтраў г. Барысава здаўна быў знаёмы жыхарам запамінальнай вялікай шыльдай на фасадзе будынку на беларускай мове: "Дом гандлю". Але цунамі суцэльнай русіфікацыі не абмінуў гэтую ўстанову грамадзкага прызначэньня. Зь нядаўняга часу будынак перанайменаваны ў бязьлікі "Дом торговли".

Узгадайце наўскід – колькі беларускамоўных шыльдаў вы бачылі ў Барысаве? Адзінкі. Спрэс – руская мова. У побыце, на транспарце, у крамах, на вуліцах, на таварах барысаўскай вытворчасьці, на прадпрыемствах і школах, у садках і дзяржаўных установах. Беларуская мова проста выціснута на ўзбочыну жыцьця. Нашыя дзеці, якія вучаць яе ў агульнаадукацыйных установах, маюць прыкладна такую ж матывацыю для навучаньня, якую мелі ў 70-я тыя, хто вучыў ангельскую. А навошта? Яе ж нідзе няма.

І гэтае “нідзе няма” працягвае пашырацца. “Дом торговли” на месцы “Дому гандлю” – дробны прыклад гэтай тэндэнцыі. Але яскравы.

Мой асабісты зварот да спн. Л. Сухенка (дырэктаркі "Дома гандлю") ня даў жаданых вынікаў. І не мог, што зразумела. Паведаміўшы аб тым, што "калектыў прадпрыемства таксама, як і Вы, паважае традыцыі й культуру нашай Рэспублікі", спн. Л. Сухенка абгрунтавала зьмену шыльды неабходнасьцю прывесьці яе "ў адпаведнасьць з назвай шыльды, разьмешчанай над уваходам у краму, што не супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь".

Карыстацца дзьвюма мовамі - гэта права кожнага грамадзяніна, замацаванае ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Аспрэчываць гэтае права я не зьбіраюсь. Але апрача правоў, як любілі казаць раней, у кожнага з нас існуюць яшчэ абавязкі. Дык вось, Канстытуцыя абавязывае кожнага берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну й іншыя нацыянальныя каштоўнасьці (арт. 54). Беларуская мова – гэта наш бясцэнны скарб.

Для таго, каб працягнуць пачатую справу, я стварыў публічную пэтыцыю на сайце change.org. Гэта зварот да спн. Л. Сухенка з заклікам вярнуць беларускую мову на шыльду (фактычна – у назву) гандлёвага прадпрыемства.

Прыгажосьць сьвету ў ягонай разнастайнасьці. Нашая мова ўнікальная й прыгожая. Захаваем прыгожае! 

Адукаваны чалавек ніколі ня будзе адмаўляць культурную спадчыну. Ні сваю, ні чужую. Лічыце гэта адказам на пытаньне, ці ў сваім я розуме. 

Пэтыцыю можна падпісаць тут
EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
«Если Трамп говорит, что ждет освобождения тысяч беларуских заложников, не надо заставлять его слишком долго ждать»
Не стыдно
ВИЧ, COVID и новорожденные: как женщины спасли миллионы жизней
Экономика
Кнырович: Сколько стоит «переключение» Беларуси к Европе
Экономика
Продажи “БелДжи“ на рынке РФ в январе снизились в 2,9 раза в сравнении с декабрем 2025 года
Политика
Карбалевiч: Лукашэнка манэўруе вакол Ірану
Экономика
Кто из бюджетников получает меньше всех?
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» дома проиграло лидеру чемпионата
Экономика
Рост цен и колебания доллара: как конфликт на Ближнем Востоке может отразиться на Беларуси
Общество
«Военный билет за семь дней»: в Сети распространяется новая схема мошенничества
Экономика
Жесткая хватка “железного брата“. Беларусь торгует с Китаем в минус, и он растет
ВСЕ НОВОСТИ