Вельмi проста жыць у дэмакратыi. Проста трэба паверыць, што яна ёсць. Напрыклад, у Смалявiчах. Не верыце? Тады чытайце аблвыканкамаўскую «Мiнскую праўду».
«На многіх вясковых сходах у Смалявіцкім раёне апошнім часам пераважна гаварылі аб хуткім пачатку будаўніцтва Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку. Якія адказы атрымалі грамадзяне і да якой высновы прыйшлі ў выніку гэтых сустрэч прадстаўнікі мясцовай улады? Аказалася, што па-ранейшаму самым надзейным сродкам работы з людзьмі застаюцца нефармальныя сходы, на якіх можна шчыра і проста растлумачыць праблемныя пытанні», пiша газета .
Яшчэ цытата: «Нярэдка ў размовах грамадзяне звязваюць адкрыццё парку з будаўніцтвам горада-спадарожніка. Яны пытаюцца: а ці застаецца ў сіле зацверджаная Саветам Міністраў адпаведная праграма яго ўзвядзення? Застаецца, адказвае Аляксандр Ляхоўскі. Згодна з ёю, будаўніцтва горада-спадарожніка разлічана на два этапы. Першы — да 2016-га, другі — 2016—2025 гг. На першым этапе мяркуецца здаць жылля прыкладна для дзесяці тысяч чалавек. Такім чынам, колькасць жыхароў Смалявічаў значна павялічыцца. Для іх патрэб, зразумела, паралельна будзе стварацца ўся належная інфраструктура».
На развітанне журналiст Леанід ПЯТРОЎ спытаў у старшынi Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Ляхоўскага аб яго ўражаннях ад сустрэч з вяскоўцамі на сходах. « Самыя станоўчыя. Здавалася б, мы жывём у век інфармацыйных тэхналогій, інтэрнэта. Сёння з гэтых крыніц можна хутка атрымаць патрэбную інфармацыю. І разам з тым звычайны сход па-ранейшаму з’яўляецца надзейным сродкам работы з людзьмі. Вы б бачылі, у якім прыўзнятым настроі прыходзілі на сход людзі сталага ўзросту, а яны, між іншым, складаюць большасць нашага вясковага насельніцтва. Для іх вельмі важна пачуць ад прадстаўнікоў мясцовай улады аб тым, што робіцца ў раёне. Адчуваецца, што людзі давяраюць уладзе. І гэта абнадзейвае».
Калi хто спросiць у вас, цi ёсць рай на зямлi, адказвайце, што ёсць. I знаходзiцца ён у Смалявiчах. Хаця б на газетнай паперы.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter