Віншуем з надыходзячым Новым годам, дарагія чытачы!
Гэты год быў розны — няпросты, трывожны, часам балючы. Але ён яшчэ раз нагадаў нам, што галоўнае — гэта людзі і сувязь паміж імі. Любоў да свайго горада, сваёй вуліцы, сваіх суседзяў.
Мы віншуем усіх, хто застаўся дома і працягвае жыць, працаваць, дапамагаць адзін аднаму, не апускаючы рук. І мы асабліва думаем пра тых, хто вымушана апынуўся далёка ад родных мясцін. Ведайце: вы застаецеся часткай свайго гораду і сваёй краіны, дзе б вы ні былі. Адлегласці не адмяняюць памяці, салідарнасці і надзеі.
Няхай у новым годзе будзе больш святла, спакою і чалавечай цеплыні. Няхай знаходзяцца словы падтрымкі і сілы, каб не губляць веру. Мы жадаем, каб кожны з нас адчуваў: ягоны голас важны, ягоная прысутнасць мае значэнне, а будучыня — гэта тое, што мы ствараем разам.
З Новым годам! Беражыце сябе і адзін аднаго.
Ваш EX-PRESS.LIVE
Добро пожаловать в реальность!