Новости Борисова

«Раю наведаць». Беларуска — пра падарожжы па роднай краіне

Не забывайцеся, што і ў нас вельмі шмат прыгажосці.

Новости Борисова ex-press.by
0

«Вельмi спадабалася падарожнiчаць па роднай краіне. Дасылаю i вам гэту прыгажосць», — EX-PRESS.LIVE напісала сталая чытачка і даслала фотаздымкі са сваіх вандровак па любiмай Беларусі. Яна наведала сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, замак Пуслоўскіх i Альшанскi.

Музей-сядзіба, у якой нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка

Музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі знаходзіцца ва ўрочышчы Мерачоўшчына каля Косаўскага Палаца. Мемарыяльны музей прысвечаны герою і палітычнаму дзеячу Тадэвушу Касцюшку, знаходзіцца ля гораду Косава ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

P1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f P2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Сядзіба Тадэвуша Касцюшкі. Фота з архіва гераіні.

Дарэчы, фінансаванне рэканструкцыі вялося Брэсцкім аблвыканкамам і амбасадай ЗША ў Беларусі. Дом быў пабудаваны на падмурку XVIII стагоддзі па малюнках XIX стагоддзі за сем з паловай месяцаў. Ён стаў дакладнай копіяй сядзібы, у якой нарадзіўся Касцюшка.

P3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f P4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Памятнiк Тадэвушу Касцюшку. Фота з архіва гераіні.

Палац Пуслоўскіх

Жанчына таксама наведала замак Пуслоўскіх. За ўваход у кожны аб'ект аддала па 15 рублёў, гэта каля 3 еўра.

— Даволі прымальны кошт. Калі параўноўваць з коштам уваходу ў некаторыя аб'екты ў Еўропе, то цалкам нармальна, не б'е па кішэні, — кажа яна.

P5 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Палац Пуслоўскіх (таксама вядомы як Косаўскі замак). Фота з архіва гераіні.

Палац вельмi ўразіў беларуску:

— Сярод гасцей палаца можна пералічыць мноства вядомых асоб, у тым ліку літаратара, музыканта і мастака Напалеона Орду, пісьменнікаў Генрыка Сянкевіча і пiсьменнiцу Элізу Ажэшку, маршала Юзэфа Пілсудскага, гісторыка і пісьменніка Вацлава Ластоўскага.

Дзякуючы малюнкам Напалеона Орды, сёння мы ведаем, як выглядаў палац падчас Пуслоўскіх.

P9 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Літаграфія Напалеона Орды, 1875 год.

Архітэктурны стыль палаца быў вызначаны як рэтра-готыка. Ансамбль нагадвае хутчэй абаронны аб'ект, чым палац. Таму яго часта называюць «маленькі замак». Кожная з 12 веж васьмікутнай формы сімвалізуе адзін з месяцаў года. Вышэй, чым астатнія, чатыры вежы, размешчаныя ў цэнтры, прызначаныя для ўраджайных траўня, чэрвеня, ліпеня і жніўня. Найбольш высокімі з'яўляюцца тыя, якія сімвалізуюць ліпень і жнівень.

P10 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Палац Пуслоўскіх (таксама вядомы як Косаўскі замак). Фота з архіва гераіні.

Палац меў 132 памяшканні, ніводнае з якіх не было падобна на іншае. У ім было мноства раскошных залаў, і кожная з іх мела сваю ўласную назву і спецыяльнае прызначэнне.

Палац моцна разбурылі падчас Першай сусветнай вайны, але самыя вялікія разбурэнні пабудовы атрымалі падчас Другой сусветнай вайны, хаця акупанты не кранулі палац. На яго тэрыторыі і ў горадзе былі створаны 4 гета, у якіх было знішчана практычна ўсё яўрэйскае насельніцтва Косава, з-за чаго колькасць яго жыхароў зменшылася ў сем разоў.

Чорны замак Альшанскі

– А яшчэ шыкоўнае месца — замак Альшанскі, пабудаваны Паўлам Сапегам у першай палове XVII стагоддзя. Мне там вельмi падабаецца. Раю наведаць, — кажа беларуска.

P8 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f P7 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Замак Альшанскі. Фота з архіва гераіні.

Замак, на жаль, зараз у моцна разбураным стане. Ён знаходзіцца ў аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна.

Як кажуць, лепш убачыць гэта на ўласныя вочы! Падарожнічайце па роднай краіне, яна вельмi цiкавая i прыгожая.

Даслаць фота: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з архiва гераiнi
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Беларусь
падарожжа
замак Альшанскі
Касцюшка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
СМИ: знаменитый гонщик Михаэль Шумахер больше не прикован к постели. Начались улучшения?
Общество
40 дзён, як з намі няма Мікіты Мелказёрава. Ліст Івуліна чалавеку, які перавярнуў яго жыццё
Экономика
Нацбанк принял решение, которое может интересовать тех, кто хочет купить жилье в кредит
Общество
«У нас это было бы клеймо». Беларуска в эмиграции сама легла в психиатрическую больницу, чтобы спасти себя и детей
Происшествия
Беларус лишился 42 тысяч рублей после того, как переслал малознакомой женщине фотографии лица, ладони и запястья
Экономика
Лукашенко хочет подоить Китай. Получится ли?
Общество
Морозы зайдут в Беларуси на второй круг
В мире
Такая вот «Ганза». Балтийские государства объявили, что закрывают море для российского теневого флота
Новости Борисова
В Борисове пьяный мужчина ударил школьника
Новости Жодино
Тюбинги и гололед: зима в Жодино становится травмоопасной
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
СМИ: знаменитый гонщик Михаэль Шумахер больше не прикован к постели. Начались улучшения?
Общество
40 дзён, як з намі няма Мікіты Мелказёрава. Ліст Івуліна чалавеку, які перавярнуў яго жыццё
Экономика
Нацбанк принял решение, которое может интересовать тех, кто хочет купить жилье в кредит
Общество
«У нас это было бы клеймо». Беларуска в эмиграции сама легла в психиатрическую больницу, чтобы спасти себя и детей
Происшествия
Беларус лишился 42 тысяч рублей после того, как переслал малознакомой женщине фотографии лица, ладони и запястья
Экономика
Лукашенко хочет подоить Китай. Получится ли?
Общество
Морозы зайдут в Беларуси на второй круг
В мире
Такая вот «Ганза». Балтийские государства объявили, что закрывают море для российского теневого флота
Новости Борисова
В Борисове пьяный мужчина ударил школьника
Новости Жодино
Тюбинги и гололед: зима в Жодино становится травмоопасной
ВСЕ НОВОСТИ