После объявления в России «частичной мобилизации» в сети резко выросло число поисковых запросов о том, как сломать руку. EX-PRESS.BY спросил у читателей, приходилось ли им или их знакомым «косить от армии».
Сергей:
— Надо найти знакомого доктора, и посоветоваться. Каждый доктор, почти по любой специальности, точно знает, как это можно сделать. Только это редко получается сделать сегодня, если повестка, условно говоря, на завтра. Надо заранее об этом думать. Я даже в Новинках пролежал две недели, точно данную мне инструкцию выполнял, и смог в армию не пойти.
Наталья:
— Мне за бутылку Hennessy удалось отмазать сына от армии. Подробности не расскажу — военком и офицер, который помог, до сих пор тот же самый.
Олег:
— Виза — путь откосить от армии. У меня была виза, и я уехал, не жалею об этом. Нельзя идти в белорусскую армию сейчас, это мое убеждение.
Сергей:
— Я поступил учиться в вуз, потому что не хотел служить. Но оказалось, это плохой способ, как раз начали тогда брать со студенческой скамьи. Единственное, от чего меня избавила армия — это брезгливость. Антисанитария там процветает даже в мирное время. Представляю, какой ужас во время войны. Не знаю, как сейчас быть. Может, если не хочешь воевать, действительно ноги-руки ломать.
Ігар:
— Я раней думаў, што армія жадае ўсіх. Гэта не так. Дакладна ведаю, што ў 2021 годзе была створана асобая камісія, якая набірала вайскоўцаў у часткі, якія разганялі пратэстоўцаў. Першая — гэта сумоўе, а ўжо потым пад гэта падганяўся стан здароўя. І хлапцы шлі. Звычайна, з нейкіх маленькіх вёсак, з 9 класамі адукацыі, якіх нават у вучылішча не бралі. І вось, ён скончыў школу ў 15 год, тры гады пасвіў скаціну ці сядзеў на шыі ў бацькоў, а тут такі шанец. Іншыя, хто скончыў 11 класаў, не пагаджаліся. Бо было разуменне, чым яны будуць займацца.
За кагосьці прасілі самі ваенкомы, хтосьці трапіў па недагляду, таму спісваўся, хтосьці спрабаваў «касіць». Калі няма дакладных ведаў — «касьба» адразу кідалася ў вочы. А з кімсьці нават самі не ведалі, што рабіць. Таму ціхенька спісвалі.
Евгения:
— Шмат гадоў таму я працавала доктарам прызыўной камісіі аднаго райцэнтру. Была ў нас такая, вельмі цікавая гісторыя пра тое, як некаторыя ў войска хочуць, але іх не бяруць.
У ваенкамаце хлапцы распранаюцца да майткоў, і так амаль голыя і праходзяць медкамісію. Робіцца гэта не дзеля таго, каб паздекавацца, а каб хутчэй усё было. Бо пакуль распранецца–апранецца, а іх за дзень можа і 300 чалавек быць, то так і да світанку можна з ваенкамата не выйсці.
Той, хто папрацаваў у ваенкамаце, на мужчынскі стрыптыз не ходзіць, бо толькі ад адной думкі ванітуе.
Ну, і як бонус — такой разнастайнасці мужчынскіх майткоў я ў жыцці за свае 62 гады не бачыла. Мо прыйдзе час — аповесць напішу.
Вядома, ёсць нейкія нормы і патрабавання да здароўя, каб забралі ў армію. Тут і рост, і вага, і ўсялякія аналізы.
І вось прыйшоў праходзіць медкамісію хлапчук. Дзіця горкае. Вось для таго, каб у армію ўзялі, трэба мець рост 150 см і важыць 45 кг. Ну вось як раз гэты хлапчук і быў 150 см і 45 кг. Ваенныя бегаюць, просяць, каб знайшлі нейкае захворванне, бо ён жа на першым марш–кідке наўпрост памрэ. А нічога з хвароб не знаходзіцца. Ужо яго медыцынскую справу па трэцяму разу пайшлі пераглядаць. Ну годны — і ўсё. Ваенныя ледзь не плачуць — ну каму ж такое дзіцятка патрэбна! З ім жа клопатаў не абярэшся!
І тут знайшлі ў нейкім аналізе, што ўзровень тэстастэрону на 0,1 ніжэй за норму. Фух — выдыхнулі ваенныя. Зразумела, хлапчук паехаў дахаты. Што смешнае? Надпіс на майтках гэтага недарэкі: «Зато в постели я — герой!».
Добро пожаловать в реальность!