Барысаўскі суд пакараў 61-гадовага інваліда на 1240 рублёў за рэпост у сацсетках «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Аляксандр Абрамовіч пенсіянер, у яго няма такіх грошаў, ён напісаў скаргу ў абласны суд.
З 28 чэрвеня па 1 ліпеня вядомы актывіст з Барысава, 61-гадовы інвалід другой групы Аляксандр Абрамовіч быў у ізалятары Барысаўскага РУУС. 1 ліпеня суд Барысаўскага раёну наклаў на яго штрафы – 30 i 10 базавых велічынь – за два рэпосты ў «Фэйсбуку» чатырохгадовай i двухгадовай даўніны. Адзін з рэпостаў быццам утрымліваў свастыку (30 базавых велічынь штрафу), а другі – змяшчаў назву тэлеканалу «Белсат» (10 базавых велічынь штрафу).
Аляксандр Абрамовіч абскардзiў пастанову Барысаўскага суда ў сувязі са сваім цяжкім фінансавым становішчам, прыклаўшы квітанцыю аб выплаце мінулагодняга штрафа ў 1740 рублёў за правапарушэнне па «народнаму» артыкулу 24.23 КоАП РБ. Таксама ён спадзяецца, што яго пазбавяць неабходнасці плаціць пошліну, бо ў пенсіянера няма такіх грошаў.
Добро пожаловать в реальность!