Новости Борисова

У гняздо на касцёле ў Зембіне вярнуўся бусел. Фотафакт

EX-PRESS.BY нагадвае малавядомыя факты пра будынак, сцяна якого абрушылася на выходных.

Новости Борисова ex-press.by
0

Больш за 80 гадоў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Зембіне не адбываліся набажэнствы. На мінулых выходных абрушылася частка сцяны колішняй вялізнай святыні. Цяпер мясцовыя ўлады вырашаюць, ці руйнаваць касцёл далей. Пакуль гэта не адбылося, бусел вярнуўся у гняздо на касцёле, паведамляе katolik.life.

25cfbaf3601c1cd5d96df80e25b32c4c xl

EX-PRESS.BY нагадвае малавядомыя факты пра касцёл у Зембіне:

— руіны былога дамініканскага кляштара ў вёсцы Зэмбін, нягледзячы на катастрафічны стан, з’яўляюцца адзіным аб'ектам гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння ў Барысаўскім раёне.

— дамініканцы з’явіліся ў Зэмбіне ў першай палове XVII ст.: у 1640 годзе з фундацыі ўладальнікаў вёскі ашмянскага падкаморыя Адама Мацея Саковіча і яго жонкі Марцыяны тут быў узведзены кляштар гэтага ордэна. Першы драўляны касцёл быў даволі велічны: меў 7 алтароў і арган на 8 галасоў, аднак праіснаваў ён толькі 150 гадоў. Пажар знішчыў храм у 1790 годзе, і пасля гэтага з ініцыятывы ксяндза Вінцэнта Хілінскага і з дапамогай апошняга канцлера Вялікага княства Літоўскага Яўхіма Храптовіча (ён на той час з’яўляўся гаспадаром Зэмбіна) распачалося ўзвядзенне мураванага касцёла;

Ziembin kosciol b1 6c2ede491a8b69031a4b8638190afb24329ceaec

— новая святыня будавалася ў час, калі эпоха барока яшчэ не адышла, а час класіцызму — не настаў: была мяжа XVIII i XIX стагоддзяў. Такая акалічнасць выклікала спалучэнне ў адным помніку двух архітэктурных стыляў. Дадзеная архітэктурная з’ява атрымала назву «станіславаўскага класіцызму», бо была распаўсюджана ў часы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Касцёл быў асвячоны 15 жніўня 1809 г. у імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

4491398c85c97de8e61721a0210817de

— у 1812 г., падчас вайны з Напалеонам, кляштар згубіў сваю багатую бібліятэку. У 1832 г. быў зачынены і сам кляштар, але касцёл працягнуў выконваць парафіяльныя функцыі яшчэ на стагоддзе, да 1933 года. Зэмбінская парафія ў ХІХ ст. налічвала 1000-1500 вернікаў, большасць з іх прыходзілася на суседнія вёскі, бо само мястэчка было пераважна габрэйскім. У 1903 г. у касцёле быў зроблены капітальны рамонт. Мастак Вебер, вучань Станіслава Выспянскага, распісаў інтэр’ер. Цэнтральнае месца ў галоўным алтары займаў абраз Хрыста, які нясе крыж аўтарства Яна Дамеля.

EX-PRESS.BY, фота: radzima.net, katolik.life, realt.onliner.by
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Борисов
Зембин
костел
религия
история
обрушение
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Зазулинская призвала Европу занять ясную позицию по принудительному изгнанию бывших политзаключенных
Общество
«У меня всегда была мечта водить автобус». Актер Игорь Сигов — о своей новой работе
Общество
Белорусу в Германии грозит лагерь для беженцев после 3 лет легальной жизни
Общество
По делу о смерти блогера Мелкозерова назначили дополнительную экспертизу
Общество
Беларуска просила близких понемногу перевозить в Польшу ее сбережения. А потом купила квартиру — и банк заблокировал больше 270 тысяч долларов
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
Общество
Следователю по «делу TUT.BY» Дмитрию Далиннику дали 14 лет за взятки
Политика
Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
В мире
WP: Россия передает Ирану данные о целях для атак на объекты США
Общество
Белорусам предлагают конфискат - дешевые телефоны и технику. В чем подвох?
ВСЕ НОВОСТИ