У суботу, 14 жніўня, ў Барысаве арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніць пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Духа Святога.
Гэтая ўрачыстая падзея, якую вернікі маладой каталіцкай супольнасці чакалі больш за дзесяць гадоў, адбудзецца ў год святога Юзафа — Апекуна паўсюднага Касцёла.
Каталiцкая Парафiя Спаслання Святога Духа у Барысаве заснавана ў 2000 годзе па iнiцыятыве ксяндза Юзафа Пятушкi. Прайшла дзяржауную перарэгiстрацыю у 2004 годзе, пачатак будовы касцела — 2014год, пачатак служэння у будынку касцёла — 2019год.
Праграма ўрачыстасці 14 жніўня
11.00 — пасвячэнне касцёла і святая Імша з гэтай нагоды;
пасля заканчэння — адкрыццё выставы фотамастака Ірэны Гудзіеўскай;
18.00 — канцэрт класічнай музыкі;
19.00 — парафіяльная агапа;
Пробашч барысаўскай парафіі ксёндз канонік Аляксей Раманчук, чыімі намаганнямі вялося і было паспяхова завершана будаўніцтва святыні, ад імя вернікаў, якія яму ў гэтым дапамагалі, шчыра запрашае ўсіх ахвотных падзяліць радасць іх парафіяльнай сям’і і ўзяць удзел ва ўрачыстасці пасвячэння новага Божага дома.
Падзея для горада на Бярэзіне сапраўды гістарычная, бо да гэтага часу ў Барысаве існаваў толькі адзін касцёл, які памятае яшчэ Напалеона.
Добро пожаловать в реальность!