Статья «"Клоачный русский" — это наш, родной язык», опубликованная на сайте EX-PRESS.BY в рубрике «БЛОGНОТ» еще в ноябре прошлого года, стала поводом для заявления в Генеральную прокуратуру Республики Беларусь.
Заявитель, некто гражданин Б., в своем заявлении написал, что в тексте автор выразил публичное унижение государственного русского языка, а также проповедует вражду на языковой почве, пропагандирует неполноценность граждан по признаку языковой принадлежности.
Гражданин Б. требует привлечь к ответственности автора блога, борисовского правозащитника и юриста Олега Мацкевича.
Автор статьи с выдвинутыми обвинениями не согласен.
EX-PRESS.BY попросил Олега Мацкевича прокомментировать эту ситуацию:
«Вызначэнне “клоачный русский” упершыню ўжыў расійскі прафесар Гасан Гусейнаў. Вакол яго меркавання адбыўся моцны скандал, аб якім шмат пісалі сродкі масавай інфармацыі. Гусейнаву пагражалі і прапаноўвалі выбачыцца за свае “русафобскія” выказванні. Аднак выбачацца прафесар не стаў, не прыцягвалі яго і да адказнасці. Сам Гусейнаў патлумачыў, што яго меркаванне тычыцца не рускай мовы, а толькі той “гаворкі”, якая з’яўляецца мовай тэлевізійных шоў, мовай нянавісці і нецярпімасці.
Мой допіс у блогу на сайце EX-PRESS.BY — гэта маё асабістае меркаванне, якое з’явілася пэўным перафразам слоў Гусейнава. Любая мова ў пэўнай ступені адлюстроўвае стан развіцця грамадства, дзяржавы і не з’яўляецца ані канстантай, ані недзялімым феноменам.
Так, я вельмі крытычна стаўлюся да тых працэсаў, якія адбываюцца ў нашай краіне, і мовай гэтых негатыўных з’яў ёсць як раз згаданы “клоачный русский”. Субкультура, узрошчаная на ім, заснавана на непавазе да праў чалавека, яго годнасці, на татальнай хлусні, застрашванні, культывацыі не самых лепшых маральных якасцей.
У той жа час існуе руская мова Чэхава, Дастаеўскага, Талстога, Салжэніцына. Гэта мова сумлення, спагады, мова найвышэйшых гуманістычных каштоўнасцей. На жаль, яна засталася існаваць толькі ў творах гэтых вялікіх пісьменнікаў.
Няма ў маім артыкулу ніякіх дыскрымінацыйных пасылаў і заклікаў. Судзіць мяне за тое, што я крытычна стаўлюся да існуючага грамадскага ладу, — абсурдна. Свабода меркавання — маё канстытуцыйнае права».
Добро пожаловать в реальность!