У сераду, 4 сакавіка, у Барысаве выступіць беларускі паэт, празаік, гісторык Уладзімір Арлоў.
Уладзімір Арлоў скончыў гістарычны факультэт БДУ, працаваў настаўнікам гісторыі ў Наваполацку, карэспандэнтам, загадчыкам аддзелам, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік», рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЕН-цэнтра, з 1986 член рады Саюза беларускіх пісьменнікаў і лаўрэат Прэміі ленінскага камсамолу за кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына», член рэдкалегій часопісаў «Спадчына», «Калосьсе», «Крыніца». Жыве ў Мінску. З 1988 член БНФ, у 1989 выйшаў з КПСС. З 1992 двойчы выбіраўся ў Сойм БНФ, затым беспартыйны.
8 снежня 2019 года выступаў на мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску ў падтрымку незалежнасці Беларусі, прачытаў свой твор — эсэ «Незалежнасьць — гэта…», якое было напісана ў 1990 годзе. У студзені 2020 года ў рамках адміністрацыйнага працэсу Ленінскім судом Мінска прысуджаны да штрафу.
Пра творчасць
Дэбютаваў вершамі ў наваполацкім студэнцкім самвыдавецкім часопісам «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973). Падчас вучобы ў БДУ Арлоў разам з В. Мудровым узяў удзел у памнажэнні шэрагу беларускіх кніг у Наваполацку, сярод якіх быў і «Расейска-беларускі (крыўскі) слоўнік» В. Ластоўскага. Стаў адным з ініцыятараў выпуску ў Мінску самвыдавецкага літаратурнага альманаха «Мілавіца» (1974—1976), за што выклікаўся ў КДБ, для «прафілактычнай гутаркі». Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.
Творы Арлова перакладаліся на 25 моў, у тым ліку нямецкую, англійскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінскую і інш.
Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Ефрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» і інш.
Добро пожаловать в реальность!