Новости Борисова

Лепш позна, чым нiколi? Як у Барысаве адказваюць на звароты грамадзян

Барысаўчанка атрымала адказ, калі гэта ўжо было нікому не патрэбна.

Новости Борисова ex-press.by
0

У сераду, 12 лютага, барысаўчанка Анастасія даслала зварот у Барысаўскі раёны выканаўчы камітэт з пытаннямі, дзе барысаўчане могуць адсвяткаваць Дзень роднай мовы, і як адміністрацыя горада будзе размаўляць у гэты дзень з грамадзянамі.

Ні напярэдадні свята, ні ў дзень свята, 21 лютага, адказу не было. Барысаўчанка ўжо забыла пра свой зварот, як праз 14 дзён да яе прыйшоў ліст ад Анастасіі Копікавай, намесніцы старшыні адміністрацыі горада. На календары зноў была серада, праўда, 26 лютага.

На жаль, адказ на пытанне, якое чытачка задала перад святам два тыдні таму, у дзень атрымання перастала быць актуальным.

Вось, што адказалі беларуске:

— Кiраўнiкi, iншыя работнiкi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый павiнны валодаць беларускай i рускай мовамi ў аб'ёме, неабходным для выканання iмi сваiх службовых абавязкаў. У Рэспублiцы Беларусь мовамi справаводства i дакументацыi, а таксама мовамi ўзаемаадносiн дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый з'яўляюцца беларуская i (або) руская мовы. З мэтай патрыятычнага выхавання пачуцця любові да сваёй спадчыны, шанавання беларускай мовы кожным, хто жыве ў Беларусі, ва ўстановах культуры Барысаўскага раёна запланаваны мерапрыемствы, напраўленыя на знаёмства, вывучэнне і выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці беларускай мовы (ідзе пералік).

Адказ напісаны ў будучым часе:

— 21 лютага 2020 на базе ДУА «Сярэдняя школа № 23 г. Барысава» адбудзецца другі адкрыты раённы паэтычны конкурс чытальнікаў сярод вучняў устаноў адукацыі «Акрыляе роднае слова». Мэты гэтага конкурсу: прапаганда і папулярызацыя беларускай мовы; далучэнне дзяцей да чытання твораў беларускіх аўтараў на роднай мове; стымуляванне цікавасці сярод юных чытальнікаў да заняткаў паэтычнай творчасцю, акцёрскім майстэрствам.

З 20 па 22 лютага 2020 прыхільнікаў беларускай мовы і беларускай культуры запрашае ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Барысава» на «Фэст беларускай культуры», падрыхтаваны сумесна з творчымі калектывамі педагогаў і навучэцаў ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Барысава, ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». У гэты дзень удзельнікі адукацыйнага працэсу змогуць павіншаваць сваіх сяброў па-беларуску (ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Барысава»), стаць удзельнікамі акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску» (ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Барысава»). Вучняў 5 класа ДУА «Ганцавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя П.І. Лапаціна» будзе чакаць «беларускі вакзал».

Мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Міжнароднага Дня роднай мовы, у ДУА «Лошніцкі яслі-сад Барысаўскага раёна» пачаліся з 17 лютага і праходзяць пад дэвізам «Мова родная – мова модная!». Бацькоў і гасцей сайта дадзенай установы запрашаюць прыняць удзел у стыкер-акцыі «Маё любімае беларускае слова». Не меньш цікавыя мерапрыемствы прапануюць іншыя установы агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі. Анонс аб святкаванні Міжнароднага Дня роднай мовы даступны таксама на сайтах устаноў адукацыі. Інфармацыя будзе абнаўляцца па меры правядзення мерапрыемстваў.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Борисовский БАТЭ вышел в четвертьфинал
Общество
Как беларусский «Оптик» обеспечивает российскую армию и при чем здесь КГБ?
Политика
Латвийский полковник рассказал о «фальшивой границе», которую Беларусь создала для мигрантов
Новости Жодино
В Смолевичах ищут источник попадания нефтепродуктов в реку Плиса
Новости Борисова
Водитель школьного автобуса лишен прав из-за обгона на пешеходном переходе в Борисове
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Борисовский БАТЭ вышел в четвертьфинал
Общество
Как беларусский «Оптик» обеспечивает российскую армию и при чем здесь КГБ?
Политика
Латвийский полковник рассказал о «фальшивой границе», которую Беларусь создала для мигрантов
Новости Жодино
В Смолевичах ищут источник попадания нефтепродуктов в реку Плиса
Новости Борисова
Водитель школьного автобуса лишен прав из-за обгона на пешеходном переходе в Борисове
ВСЕ НОВОСТИ