Праект EX-PRESS.BY #mnenevseravno намінаваны на прэмію RADA AWARDS («Экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект»).
Прэмія RADA AWARDS'19 была заснаваная Беларускім нацыянальным моладзевым саветам «РАДА» і ўручаецца маладым актывістам і актывісткам, ініцыятывам і праектам.
Для EX-PRESS.BY гэта мае вялікае значэнне. Каардынатарам акцыі #mnenevseravno вельмі прыемна быць адзначанымі, а яшчэ больш важна, каб праект працягваўся, людзі ўдзельнічалі, задумваліся пра навакольнае асяроддзе, стан прыроды, сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх.
Сёлета прэмія ўручацца па 11 намінацыях:
• «Экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект».
• «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва».
• «Рэгіянальная моладзевая ініцыятыва/праект».
• «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва». ⠀
• «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы захавання беларускай культуры і гістарычнай спадчыны».⠀
• «Адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект». ⠀
• «Моладзевы медыйны праект». ⠀
• «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы гендара». ⠀
• «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека».⠀
• «Прыз глядацкіх сімпатый».
• «Вечны рухавік у моладзевым сектары».
Хто перамог, даведаемся 20 снежня ў Культурным цэнтры КОРПУС.
Добро пожаловать в реальность!