Учора, 25 верасня, у мінскім Палацы мастацтваў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Ежы Гедройца — самай прэстыжнай узнагароды для празаікаў, якія пішуць на беларускай мове.
Кніга барысаўчанкі «Садомская яблыня» Алены Брава паводле ацэнак журы апынулася на трэцім месцы і атрымала ўзнагароду «За глыбіню сацыяльнай дыягностыкі сродкамі мастацкай літаратуры».
Прыз барысаўскай пісьменніцы ад радыёстанцыі «Свабода» гэта перавод кнігі ў аўдыёфармат, які будзе даступны анлайн на платформе Soundcloud.
Першае месца месца і грашовы прыз у памеры 14 тысяч рублёў дасталіся Іллі Сіну за кнігу «Libido». Другі прыз атрымаў беларускі пісьменнік з польскага Беластоку Міхал Андрсюк (кніга «Поўня») — творчы адпачынак у Балтыйскім цэнтры пісьменнікаў і перакладчыкаў на востраве Готланд (Швецыя).
Добро пожаловать в реальность!