Новости Борисова

Арцыбіскуп Кандрусевіч благаславіў вуглавы камень парафіяльнага дома і кляштара марыянаў у Барысаве

У імшы прынялі ўдзел марыяне з Беларусі, а таксама з Польшчы.

Новости Борисова ex-press.by
0

1 верасня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Барысаве. Тут працуюць манахі Ордэна марыянаў.

Image001

На пачатку іерарх узначаліў цэлебрацыю святой Імшы. Тэмай яго пропаведзі была цнота пакоры.

Image002
У парафіі Барысава чакалі гэтай сустрэчы.

— Цнота пакоры дазваляе стаць у праўдзе адносна самога сябе і заўважаць іншага чалавека, — падкрэсліў напачатку арцыбіскуп.

Image003
У імшы прынялі ўдзел марыяне з Беларусі, а таксама з Польшчы.
Image004
Манахі-марыяне — пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі Павел Пдмышанін і адзін з самых сталых святароў Беларусі Юзаф Пятушка.

Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў вучыцца цноты пакоры, якая з’яўляецца шляхам да шчасця ў доме Божага Валадарства. Пры гэтым ён адзначыў, што цяжка быць пакорным, асабліва ў наш час імкнення да аўтаноміі і індывідуалізму.

— Сёння цэніцца ганарлівасць і самаўзвышэнне, а не служэнне іншым. Дзяржаўныя і грамадскія структуры без цноты пакоры хутка ператвараюцца ў структуры зла, у якіх сістэма імкнецца падпарадкоўваць людзей і маніпуляваць імі, — канстатаваў арцыпастыр.

— У Евангеллі Езус паказвае пакору як «распазнаўчы знак» сваіх вучняў. Ён прапануе логіку быцця апошнім, каб потым стаць першым. Езус сам стаў «апошнім»: быў укрыжаваны і так збавіў свет.

Таксама і пакорны хрысціянін бачыць праблемы бліжняга і імкнецца яму дапамагчы, а не прайсці міма, — дадаў іерарх.

Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў дзецям і іх бацькам пра пачатак новага навучальнага года і абавязак удзелу ў катэхізацыі.

Image005
У гэты дзень у барысаўскім касцёле было зашмат дзяцей.
Image006
У Дзень ведаў арцыпастыр благаславіў вучняў і таксама асвяціў школьныя прылады.

Потым усе прысутныя на імшы пайшлі на вуліцу — да будаўніцтва парафіяльнага і законнага дома, якое вядуць айцы марыяне.

Камень прывезлі з гары Галгофа ў горадзе Гура-Кальварыя (Польшча), дзе пахаваны О. Станіслаў Папчынскі, які ў 1673 годзе заснаваў Марыянскую кангрэгацыю, а ў 2016 годзе быў кананізаваны.

Image008

— Пакорным можна быць не толькі ў сціплым доме, але і ў дастойным, — заўважыў арцыбіскуп.

Арцыбіскуп благаславіў і ўмураваў вуглавы камень новага парафіяльнага і законнага дома, будову якога вядуць айцы марыяне.

 Image009

Пры закладцы вуглавога каменя пад парафіяльны і законны дом арцыбіскуп звярнуў увагу на тэкст псалму: «Божа, Ты падрыхтаваў дом убогаму».

— Гаворка ідзе пра дом у Божым Валадарстве. Аднак нам патрэбны і зямны дом. Айцы марыяне доўгія гады не мелі тут паўнавартаснага дома. Але Бог дае ім сёння такую магчымасць, і нарэшце ў Барысаве будуецца сапраўдны парафіяльны дом і кляштар, — адзначыў іерарх.

Image010

Ён выказаў спадзяванне на тое, што ў новым доме манахам будзе зручней выконваць свае абавязкі, а вернікі змогуць праводзіць сустрэчы ў ім са сваімі пастырамі.

Калі сцяна будзе дароблена, гэты камень будзе бачны ўсім, хто наблізіцца да парафіяльнага дому.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Борисовский БАТЭ вышел в четвертьфинал
Общество
Как беларусский «Оптик» обеспечивает российскую армию и при чем здесь КГБ?
Политика
Латвийский полковник рассказал о «фальшивой границе», которую Беларусь создала для мигрантов
Новости Жодино
В Смолевичах ищут источник попадания нефтепродуктов в реку Плиса
Новости Борисова
Водитель школьного автобуса лишен прав из-за обгона на пешеходном переходе в Борисове
ВСЕ НОВОСТИ