У мінскім выдавецтве “Медысонт” 7 чэрвеня выйшла ў свет кніга вершаў Тацяны Зіненка “Гарчэйшае пітво".
У кнізе ёсць таксама артыкулы і ўспаміны пра Тацяну — Леаніда Галубовіча, Алены Маеўскай, Алены Брава, Анатоля Мазгова.
Ініцыятыва выдаць кнігу таленавітай барысаўскай паэткі, якая заўчасна пайшла з жыцця, належыць яе земляку Давіду Шульману, які стаў адным з фундатараў зборніка.
Да фінансавання далучыліся таксама Алесь Бяляцкі і Святлана Алексіевіч.
Рэдактуру і ўкладанне кнігі зрабіў на грамадскіх пачатках Леанід Галубовіч.
Каардынавалі выданне таксама на грамадскіх пачатках Таццяна Нядбай і Дарья Белькевіч. Карэктарка зборніка — Крысціна Бандуріна, вярстальнік — Сяргей Кандраценка, аўтар вокладкі — Дзмітрый Дзмітрыеў.
Плануецца, што першая прэзентацыя кнігі адбудзецца на радзіме паэткі — ў Барысаве. З наступнага тыдня кніга будзе даступная ў Акадэмкнізе.
Тацяна ЗІНЕНКА
Восеньскі матыў
Я ў цябе не першая была.
Маладосці першыя прымары...
Што ў іх ёсць? Нязмушаныя чары,
што прырода задарма дала.
Я ў цябе не першаю была,
я ўздыхала восеньскаю пожняй,
і пітво гарчэйшае піла
з-за таго, што я была апошняй.
Добро пожаловать в реальность!