Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў гэтую суботу, 17 лістапада, у Дом-сядзібе імя І. Х. Каладзеева.
Пра аўтара фотапраекта
Ганна Юхнавец, аўтар фотавыставы, — прафесійны мадэльер абутку. У творчую фатаграфію прыйшла ў 2009 годзе. Жанчына таксама з'яўляецца рамеснікам дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выконвае рэканструктарскія дызайнерскія рэчы, графічны дызайнер ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

З 2011 года пачала вывучаць ампірныя танцы ў грамадскім аб'яднанні «Historica», з 2012 года стала ўдзельніцай праэкта «Эпоха князя Міхала Клеафаса», які з 2000 года дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у галіне валанцёрства і папулярызацыі айчыннай гісторыі. З 2013 годзе Ганна трапіла ў склад асветніцкага праэкта «Doux Souvenir».
Варта дадаць, што Ганна з’яўляецца актыўнай ўдзельніцай і арганізатарам баляў, музычных салонаў, выступаў клубаў гістарычных танцаў. Шмат разоў выстаўляла свае працы на фотавыставах: «Шляхецкая гісторыя. Ампірны Мінск», «Ангельскі шпацыр», «Пікнік у Завоссі ля маёнтка Міцкевічаў», «Пікнік 19 стагоддзя», «Баль у Брытанскім музеі».

«Хто не ведае сваёй гісторыі — у таго няма будучыні»
— Я не з'яўляюся навуковым даследчыкам і гісторыкам па прафесіі, але на працягу 8 апошніх гадоў мяне цікавіць гісторыя роднага краю, асабліва XIX стагоддзе, — кажа жанчына. — Мой вопыт паказвае, што зацікаўленасць гісторыяй культурнага жыцця Беларусі даўніны — гэта прастора для творчасці, пастаяннае ўдасканаленне працэсу рэканструкцыі, і, увогуле, гэтым пачынаеш жыць.
Суполка «Doux Souvenir» за час свайго існавання аб'яднала велізарную колькасць аднадумцаў: музык, артыстаў, рэканструктараў побыту, адзення, дызайнераў, фатографаў. Гэта тыя людзі, якія не толькі цікавяцца гісторыяй роднага краю, але і адкрываюць свае веды сучаснаму грамадству.

Кожны знаходзіць сваю нішу і ўцягваецца ў жыццё супольнасці
Дваранскі побыт і народныя рамёствы, ваенная справа і верхавая язда, пікнікі, выязныя паляванні, свецкія балі, музычныя салоны, галантны этыкет, непаўторныя музычныя творы, складаныя танцы, харэаграфічныя гульні, рэканструкцыя касцюмаў: вонкавае аблічча дам, мужчын, дзяцей — гэты спіс можна працягваць доўга. Кожны, хто папоўніў гэтыя шэрагі, знаходзіць сваю нішу і ўцягваецца ў жыццё супольнасці.
— Вельмі важна, што працэсам жывуць, ён становіцца нават сямейным. Такім чынам, традыцыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў нашай з вамі сучаснасці.
Мае фотапраекты часткова раскрываюць значнасць вывучэння гісторыі менавіта шляхецкага жыцця XIX-ХХ ст.ст.: звычаі, этыкет, знешняе аблічча і ўзаемаадносіны палоў, — дадае фатограф.

Фотаздымкі маляўніча распавядаюць пра наш час праз прызму традыцый. Мэтай праэктаў было перадаць свае адчуванні з непазнаных бакоў жыцця людзей даўніны, і надаць ім новае гучанне. Гісторыя адбываецца перад вачыма.
Убачыць фотаздымкі можна будзе ў Дом-сядзібе І. Х. Каладзеева.
Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 17 лістапада а 14:00.
Адрас: вуліца 30 гадоў ВЛКСМ, 8.
Прыемнага прагляду!

Добро пожаловать в реальность!