У мінулую суботу жыхарку Барысава, якая прыйшла на фільм «Мой сябра жырафа» у кінатэатр «Кастрычнік», адправілі дадому, так як з унучкай яны былі адзінымі гледачамі.
Работнікі кінатэатра адмовіліся ўключаць фільм на беларускай мове і параілі прывезці яшчэ гледачоў, каб было мінімум пяць чалавек.
Бацькам дзяўчынкі прыйшлося тэлефанаваць знаёмым і сябрам, каб сабраць хаця б 5 чалавек. У выніку на сеансе прысутнічалі 8 гледачоў, фільм паказалі, дзеці і дарослыя былі ў захапленні. Праўда, непрыемны асадак застаўся.
Няўжо ў краіне, дзе большасць не размаўляе на роднай мове, трэба збірацца і арганізоўваць кінасеанс? Усё гэта дзеля таго, каб паглядзець фільм, перакладзены і агучаны на беларускай мове.
Заўтра, 25 жніўня, а 17:00 адбудзецца апошні паказ фільма «Мой сябра жырафа».
Абавязкова прыходзьце, будзе цудоўна!
Добро пожаловать в реальность!