Новости Борисова

Барысаўчане адны з першых даведаліся пра ўнікальны праект «СВАЕ»

Чытайце ў матэрыяле EX-PRESS.BY пра сайт «СВАЕ» дапамагае перамагчы асіметрычны білінгвізм, які існуе ў Беларусі. 

Новости Борисова ex-press.by
0

Дзе знайсці беларускамоўнага псіхолага або юрыста і як атрымаць зніжку на беларускае адзенне і кнігі, чытайце ў матэрыяле EX-PRESS.BY.

У Барысаве адбылася прэзентацыя сайта «СВАЕ», дзе ўжо сабрана каля 400 беларускамоўных бізнэсаў, месцаў і паслуг.

Ігар Случак, юрыст і беларускі палітык, распавёў, чаму ў Беларусі варта ствараць беларускамоўную экасыстэму.

— Калі ў нас з’яўляецца больш беларускамоўных месцаў, мовы становіцца болей, менавіта таму быў створаны сайт «СВАЕ». Ён зараз налічвае каля 400 бізнэсаў, паслуг, месцаў. Працуе з верасня 2017 года. Каталог складаецца з розных раздзелаў. Тут знаходзяцца не толькі крамы, але школы, дзіцячыя садкі, розныя паслугі, — пачаў размову госць.

У Барысаве такіх месцаў не шмат. Гэта беларускамоўная гімназія №2 і бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова», але ў Мінску адразу бачна, дзе побач ёсць беларускамоўная крама або паслуга.

Чаму патрэбны гэты сайт?

— Ёсць сэнс у тым, каб збіраць у адным месцы гэтыя паслугі. Беларусы павінны ведаць, што ў нас ёсць нешта беларускамоўнае і ёсць магчымасць наведваць гэта. Каб падтрымаць сваіх, менавіта праз гэта. 

Ігар адзначыў, што калі, напрыклад, якасць паслуг ці тавара аднолькавая ў рускамоўнай і беларускамоўнай краме, то калі вы размаўляеце на роднай мове, лепш прыйсці да сваіх, падтрымаць іх. Калі такіх месцаў будзе становіцца болей, то і рускамоўныя бізнэсы пачнуць задумвацца, што яны губляюць сваіх кліентаў, тады яны могуць пачаць карыстацца беларускай мовай.

— Як вы думаеце, які бізнэс зарэгістраваўся першым, калі сайт толькі пачаў працаваць?, — пытаецца ў аўдыторыі палітык.

Гучыць шмат цікавых адказаў, але правільны барысаўчане не назвалі.

— Сябры, гэта пахавальнае бюро. Цяпер можна быць упэўненым, што цябе пахаваюць па-беларуску, —  жартуе юрыст.

— Я прыхільнік таго, што, у першую чаргу, беларуская мова — гэта культурная каштоўнасць, але мова — гэта яшчэ і сродак камунікацыі. Беларуская мова можа абслугоўваць усе сферы, якія ў нас ёсць. Яна можа і павінна быць паўсюль. У нас нават ёсць на сайце беларускамоўны судмедэксперт, які можа па-беларуску зафіксаваць пабоі, ёсць псіхолагі, адвакаты, цэнтры дыягностыкі і гэтак далей.

Не кожны бізнэс або паслуга можа трапіць на сайт

— Мы дадаем толькі тых, хто можа падтрымліваць вусную камунікацыю, менавіта, калі ты прыходзіш у краму і ты можаш па-беларуску размаўляць з персаналам, тады гэтая крама варта быць размешчана на нашым сайце. Мы вельмі клапоцімся пра сваю рэпутацыю. Перад рэгістрацыяй бізнэса мы або прыходзім у краму або тэлефануем туды. Калі там мовы няма, бізнэс не трапляе на сайт. Нават калі ў яго ўсе афішы і шыльды беларускамоўныя, а мовы няма. Можа, у іншым каталоге яны будуць, у нас — не. Таксама мы пішам невялічкую даведачку пра краму.

Ёсць шкала, якой якасці паслуга або тавар ў краме. Гэта робіцца дзеля таго, каб спажыўцы прыйшлі ў краму і ведалі, чаго ўвогуле чакаць.

— На сайт трапляюць крамы, якія прыхільна ставяцца да мовы, таму, калі вы будзеце да іх звяртацца, яны не скажуць вам: «Говорите на человеческом языке», такога не будзе. Ёсць таксама абазначэнне «беларускамоўны ўласнік». Магчыма, мовы ў краме не будзе, але з уласнікам можна размаўляць на роднай мове.

Сайт накіраваны не толькі на беларускамоўных, але і на якасць

Самы лепшы цэтлік — «СВАЕ». Гэта значыць, што ў яго ўсё будзе па-беларуску: і сайт, і ўласнік, і абслугоўваючы персанал, тавары таксама беларуска арыентаваныя.

Важна таксама звяртаць увагу на каментары, якія пакідаюць людзі, што скарысталіся паслугай або набылі нешта ў крамах:

— Водгукам можна давяраць, бо ў нас былі выпадкі, калі бізнэс толькі адчыніўся, і за дзень прыйшло шмат паведамленняў такога кшталту: «Які цудоўны бізнэс, я туды прыйду», «Я прыйду туды зноў, які цудоўны бізнэс», «Які цудоўны бізнэс, прыйдзем усёй сям’ёй». Не трэба накручваць водгукі.

Крамы, якія зарэгістраваны на сайце, маюць налепкі, якія іх вызначаюць. Плануецца, што ў будучыні крамы за мяжой таксама будуць мець магчымасць быць зарэгістраванымі на сайце «СВАЕ». Зараз некаторыя бізнэсы падпісваюць дамову, якая прадугледжвае: калі ты спампаваў дадатак і паказаў яго наяўнасць на тэлефоне, ты атрымліваешь зніжку 10%. Падрабязнасці можна знайсці на сайце.

— Добра, што ў такіх месцах можна пабыць у Беларусі без эсэмэак і рэгістрацыі, перамагчы гэта асіметрычны білінгвізм, які існуе ў Беларусі, — напрыканцы дадаў Ігар Случак.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Ірландскі паб
СВАЕ
Ігар Случак
Барысаў
Мова нанова
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Опубликовали разговоры жены командира минского ОМОНа Балабы, в которых она рассказывает о трех любовниках. Среди них певец Алехно
Общество
Брестчанин, ходивший на политические суды, приговорен к семи годам колонии
Общество
Побратим о Веремейчике: "Волевой и абсолютно надежный человек"
Политика
Фридман: «Шансы Лукашенко дойти до суда в случае выдачи ордера МУС гораздо выше, чем Нетаньяху»
Общество
Беларуский МЗКТ может быть причастен к разработке межконтинентального «Кедра», которым ударили по Днепру
Общество
Лукашенко грозит оставить белорусов без интернета: «Если это повторится, отключим вообще»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Торпедо (Жодино) - Динамо-Минск - 1:1
В мире
Должна, но не может. В чем проблема новой ядерной доктрины России
Экономика
Как инфляция в России повлияет на цены в Беларуси
Политика
Диверсификация надежд. Чего ждет Украина от победы Трампа
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Опубликовали разговоры жены командира минского ОМОНа Балабы, в которых она рассказывает о трех любовниках. Среди них певец Алехно
Общество
Брестчанин, ходивший на политические суды, приговорен к семи годам колонии
Общество
Побратим о Веремейчике: "Волевой и абсолютно надежный человек"
Политика
Фридман: «Шансы Лукашенко дойти до суда в случае выдачи ордера МУС гораздо выше, чем Нетаньяху»
Общество
Беларуский МЗКТ может быть причастен к разработке межконтинентального «Кедра», которым ударили по Днепру
Общество
Лукашенко грозит оставить белорусов без интернета: «Если это повторится, отключим вообще»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Торпедо (Жодино) - Динамо-Минск - 1:1
В мире
Должна, но не может. В чем проблема новой ядерной доктрины России
Экономика
Как инфляция в России повлияет на цены в Беларуси
Политика
Диверсификация надежд. Чего ждет Украина от победы Трампа
ВСЕ НОВОСТИ