Новости Борисова

Юлія Літвінава: «Кожная жанчына раней магла запрэгчы каня»

Як раней жанчына мусіла адзець сваю сям’ю, і як шапавалы, каб не выдаць сакрэты рамяства, размаўлялі паміж сабой на «іншай» мове, чытайце ў матэрыяле EX-PRESS.BY.

Як раней у вёсцы людзі самі сябе апраналі, у каго замаўлялі верхнюю вопратку, чаму жанчына мусіла адзець сваю сям’ю, і як шапавалы, каб не выдаць сакрэты рамяства, размаўлялі паміж сабой на «іншай» мове, чытайце ў матэрыяле EX-PRESS.BY.

На чарговых занятках «Мова Нанова» Юлія Літвінава, майстар традыцыйнага строю, сябра Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, распавяла пра інстытут рамесніцтва, які раней існаваў на нашых землях, хто такія рамеснікі, і як імі стаць.

— Я ехала з Бабруйску, каб распавесці вам пра беларускія народныя рамёствы. Як вы думаеце, адкуль узялося гэтае слова? – пачала сустрэчу госця. – Рамёны – гэта плячо да кісцей. Па сутнасці, гэта той інструмент, якім працуе рамеснік. Рамёствы маюць вялікую гісторыю. У 16-18 стагоддзі – час росквіту рамесніцтва, тады налічвалася каля 200 спецыялізацый.

Жанчына мусіла адзець сваю сям’ю

Рамёствы развіваліся паступова, яны прайшлі свой шлях ад рамёстваў у сельскай гаспадарцы да гарадскіх цэхаў. Людзі жылі ў вёсцы, яны павінны былі зрабіць хатнія рэчы, прылады ўсякія, каб спаць, сядзець, есці, начынне рознае.

Жанчына мусіла адзець сваю сям’ю. Для гэтага трэба было вырасціць лён, яго адпрацаваць, нітку спрасці, саткаць палатно, потым пашыць, вышыць. Рамёствы служылі чалавеку ў побыце, і гэтымі навыкамі валодаў амаль кожны селянін.

Хто такія шпегі, і чым яны дапамагалі цэху?

Але паступова ў Беларусі пачалі развівацца гарады, адбылася аграрная рэформа, уводзяць грашовы аброк – чынш. Адбываецца пераезд рамеснікаў з вёсак у горад, дзе яны асядаюць. Майстры там робяць рэчы па замове ці прадаюць. Гэта стала падставай для арганізацыі брацтваў, каб абараняць сябе і якасць сваіх тавараў, яны часта прывязваліся да цэркваў і касцёлаў.

Пасля таго, як гарадам надалі магдэбургскае права, і ўзнікла самакіраванне, пачынаюць утварацца цэхі. Цэх (нямецкае — «знак») — гэта арганізацыя, якая мела свой статут, свой рэгламент, колькасць сяброў, раду. Людзі такім чынам абаранялі свае правы.

 

У цэху маглі быць майстры розных спецыялізацый. Цэхмайстар узначальваў цэх, за ім ішлі майстры, падмайстры, вучні, пісар, чэлядзь, скарбнік. У цэху была скрынка, дзе захоўваліся прывілей, статут, пячатка, грошы (падаткі і штрафы). Таксама ў цэху былі шпегі, якія працавалі на рынку. На рынак з’яджаліся купцы, рамеснікі і гандляры з іншых мясцовасцяў. Былі правілы, хто мог прадаваць, хто не мог, да якога часу і гэтак далей. Шпегі выведвалі, хто з якім таварам прыехаў, хто не цэхавы рамеснік, і такім чынам шпегі дапамагалі цэху, — дадала Юлія.

Былі таксама рамеснікі, якія не ўваходзілі ў цэх, называліся яны партачы. Спартачыць — значыць сапсаваць. Калі такога чалавека лавілі, яму «свяціў» штраф. За гэтым сачылі, таму што партачы падрывалі рэпутацыю цэхавых рамеснікаў.

Цікава, што кожны цэх меў харугву, барабан і свой герб. Рамесніцкія цэхі прымалі ўдзел ва ўсіх урачыстасцях, што адбываліся ў горадзе.

Прыезд караля, нейкі сойм, з’езд, свята Божага цела, на ўсіх вялікіх святах былі ўрачыстасці. Рамеснікі таксама абаранялі горад са сваёй харугвай.

Каб быць рамеснікам, трэба было абавязкова мець будынак у горадзе, быць чалавекам вольным

— Каб стаць майстрам, трэба было прайсці некалькі прыступак, спачатку быць вучням. Вучань жыў у майстра, у яго сям’і, сталаваўся там, навучаўся ад трох да пяці гадоў, пасля таго здаваў іспыт. Здаўшы, ён станавіўся падмайстрам. Вучні ніякага заробка не мелі. Дзень пачынаўся а пятай раніцы і заканчваўся а восьмай увечары. Падмайстар атрымоўваў ад майстра 1 злоты. Калі падмайстар працаваў пасля васьмі пры сваім святле і са сваім матэрыялам, усё, што ён прадаваў з гэтага – былі яго грошы. Дарэчы, каб быць рамеснікам, трэба было абавязкова мець будынак у горадзе і быць чалавекам вольным.

Што рабілі катляры?

 Самая зразумелае — яны рабілі катлы, але трэба было ім таксама зрабіць кацёл піваварны, баню гарэлачную і шмат чаго іншага. Трэба было зрабіць гэта ўсё за 12 тыдняў, можна было выкарыстаць чэлядзь.

На жаль, раней было шмат спецыялізацый, якія сёння не існуюць, або перашлі ў іншыя прафесіі. А вам было б цікава даведацца, чым займаліся тыя ці іншыя майстры?

— Рэзнікі — рэзалі худобу, быдла. Яны ведалі, ці можна гэта мяса пастаўляць на рынак, ці хворая была жывёла. Сніцары – рэзчыкі па дрэве, каладзеі — рабілі колы, бондары — выраблялі драўляны посуд. Канвізары – адлівалі волава, а вось бляхоўнікі — рабілі бляхі. Гарбар — адпрацоўваў скуры, балтушнік — варушыў скуры, кажамякі — мялі скуру, саф’янікі займаліся саф’янам — скурай казы, мяхоўнікі — рабілі чахлы і кабуру, кушнеры шылі шапкі.

— Ганчар займаецца глінай. Які посуд робіць ганчар? Талеркі, кубкі, мамзэлькі (маленькія гаршчочкі, назва якіх пайшла са Століншчыны), гладышы, спарышы, глякі, дзіцячыя цацкі, свісцёлкі. У Беларусі было некалькі цэнтраў ганчарства: Гародня, Івенец, Крэва, Магілёўшчына.

Юлія кажа, што да таго, як у нас з’явіліся навагоднія елкі, людзі вешалі ў хаце саламянага павука. У той самы цёмны час, калі пачыналася Піліпаўка, вылі ваўкі, дзень быў кароткі. Гэтую цёмную энергію, якая прыгнятала ўсіх, павук мусіў узяць на сябе. А пасля павука палілі, і на наступны год плялі новага. Традыцыя гэтая захаваная ў шмат якіх краінах Еўропы: Швецыі, Чэхіі, Эстоніі, Фінляндыі і гэтак далей. Гэты павук нас лучыць

Паміж сабой яны размаўлялі на сваёй мове, каб не выдаць сакрэты рамяства

Шапавалы працуюць з авечай воўнай, валяюць валёнкі, шапкі, магеркі. У 16-17 стагоддзях магернікі займаліся толькі магеркамі (гэтак называлі круглыя высокія мужчынскія шапкі з лямцу), шапавалы — толькі валёнкамі. Раней шапавалы хадзілі па вёсках пасля збору збожжа і валялі па замовах, што людзям было трэба. Паміж сабой яны размаўлялі на сваёй мове, каб не выдаць сакрэты рамяства.

Гарбарства — адпрацоўка скуры. Гарбары шылі боты, чаравікі, пасталы. Рымар — гэта майстар, які вырабляе конскую зброю са скуры. Цікавае слова «зашораны» — які нічога не бачыць, пайшло ад слова шоры (на вачах у каня). Шорнік робіць шоры і вупраж для каня. Седляры рабілі сёдлы.

Кожная жанчына раней магла запрэгчы каня

— Шыццём раней займаліся мужчыны. Калі шые жанчына, яе называюць швачка, калі мужчына — кравец. Кушнеры рабілі шапкі, падбітыя футрам. Шавец шыў абутак.

У вёсцы людзі самі сябе адзявалі, але верхнюю вопратку яны замаўлялі ў рамеснікаў: кажухі, картушы, світы, гарсэты, камізэлькі, шапкі. У горадзе — гэта рабілі ў цэхах. У Іванаўскім раёне шылі кажухі, нават у савецкі час. Ткацтва — рамяство, якое і сёння, дзякуй Богу, жыве. На той час усе жанчыны ўмелі ткаць, і кожная жанчына раней магла запрэгчы каня, выконваць усялякую сялянскую працу.

 

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
Мова нанова
Ірландскі паб
Юлія Літвінава
культура
традыцыі
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
«Ребята, не трогайте их. Они раненые, они вам уже ничего не сделают». Как жительницы оккупированного села пытались спасти бойцов ВСУ
Общество
Опубликовали разговоры жены командира минского ОМОНа Балабы, в которых она рассказывает о трех любовниках. Среди них певец Алехно
Общество
Брестчанин, ходивший на политические суды, приговорен к семи годам колонии
Общество
Побратим о Веремейчике: "Волевой и абсолютно надежный человек"
Политика
Фридман: «Шансы Лукашенко дойти до суда в случае выдачи ордера МУС гораздо выше, чем Нетаньяху»
Общество
Беларуский МЗКТ может быть причастен к разработке межконтинентального «Кедра», которым ударили по Днепру
Общество
Лукашенко грозит оставить белорусов без интернета: «Если это повторится, отключим вообще»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Торпедо (Жодино) - Динамо-Минск - 1:1
В мире
Должна, но не может. В чем проблема новой ядерной доктрины России
Экономика
Как инфляция в России повлияет на цены в Беларуси
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
«Ребята, не трогайте их. Они раненые, они вам уже ничего не сделают». Как жительницы оккупированного села пытались спасти бойцов ВСУ
Общество
Опубликовали разговоры жены командира минского ОМОНа Балабы, в которых она рассказывает о трех любовниках. Среди них певец Алехно
Общество
Брестчанин, ходивший на политические суды, приговорен к семи годам колонии
Общество
Побратим о Веремейчике: "Волевой и абсолютно надежный человек"
Политика
Фридман: «Шансы Лукашенко дойти до суда в случае выдачи ордера МУС гораздо выше, чем Нетаньяху»
Общество
Беларуский МЗКТ может быть причастен к разработке межконтинентального «Кедра», которым ударили по Днепру
Общество
Лукашенко грозит оставить белорусов без интернета: «Если это повторится, отключим вообще»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Торпедо (Жодино) - Динамо-Минск - 1:1
В мире
Должна, но не может. В чем проблема новой ядерной доктрины России
Экономика
Как инфляция в России повлияет на цены в Беларуси
ВСЕ НОВОСТИ