У сталіцы Польшчы ў мінулую пятніцу адкрыўся VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.
У першы дзень працы форуму ў секцыі «Літаратуразнаўства» прафесар універсітэту Заходняга Мічыгана са Злучаных Штатаў Амерыкі доктар Алена Гапава прачытала даклад, прысвечаны творчасці барысаўскага празаіка, – «Дрэнныя маці» Алены Брава».
Скразная тэма «дрэнных маці» знаходзіць сваё ўвасабленне ў многіх творах барысаўчанкі.
Нагадаем, што Алена Брава нарадзілася ў Барысаве. Яна скончыла факультэт журналістыкі БДУ, пасля чаго зʼехала з мужам-кубінцам і дачкой на Кубу. Пасля вяртання доўгі час працавала ў барысаўскай раённай газеце «Адзінства».
У школьныя гады пачала пісаць вершы, імі і дэбютавала ў 1982 годзе на старонках барысаўскай раённай газеты. Юнацкія вершы пазней былі абʼяднаныя ў паэтычны зборнік «На глыбіні каранёў» (2002).
Першы празаічны твор, аповесць «Бязлітасны мой воін», надрукавана ў 2001 годзе ў часопісе «Крыніца». Уражанні ад жыцця на сацыялістычнай Кубе Фідэля Кастра ляглі ў аснову аповесці «Каменданцкі час для ластавак», якая прынесла пісьменніцы вядомасць і ўвайшла ў аднайменны зборнік прозы («Мастацкая літаратура», серыя «Дэбют», 2004).
Аўтар апавяданняў «Тапіць дзяўчатак тут дазволена», «Змяя, пакрытая пёрамі птушкі Сонца», «Ясным ранкам у Абель Сантамарыя»,«Эфект прысутнасці», «Сон піянеркі», «Крупнік для музы», аповесцяў «Імя ценю – святло», «Рай даўно перанаселены», «Дараванне» (2013), рамана «Менада і яе сатыры», якія склалі кнігі прозы «Рай даўно перанаселены» («Галіяфы», серыя «Другі фронт мастацтваў», 2012), «Дараванне/Прощение/Vergebung» («Звязда», 2013).
Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2004) за кнігу «Каменданцкі час для ластавак». Лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі «Silver Bullet»(«Сярэбраная куля», 2013) выдавецтва «Franc-Tireur USA» (ЗША) за кнігі «Каханне ў ценю казармаў Манкада», «Менада і яе сатыры», «Спектакль у чорным тэатры».
Была сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў, потым перайшла ў створаны ў 2006 годзе і падтрыманы дзяржавай Саюз пісьменнікаў Беларусі на чале з Мікалаем Чаргінцом. Пасля сканчэння працы ў газеце Барысаўскага выканкаму, зноў вярнулася ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. У 2017 годзе атрымала стыпендыю, якую заснавала гэтая творчая арганіазцыя для жанчын-пісьменніц у гонар Марылі Радзівіл.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter