Новости Борисова

Барысаўскі святар прыняў удзел у перакладзе Новага Запавету на беларускую мову

Новости Борисова ex-press.by
0
Святар Барысаўскай епархіі протаіерэй Аляксандр Пачэпка прыняў удзел у перакладзе Святога Пісання Новага Запавету на сучасную беларускую мову.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба епархіі.

«Новы Запавет Госпада Нашага Ісуса Хрыста» – плён саборнай перакладчыцкай дзейнасці членаў Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, якія распачалі гэтую працу 25 гадоў таму па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (Вахрамеева) (цяпер – Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі).

Над перакладам працавалі: протаіерэй Сергій Гардун, кандыдат багаслоўя; протаіерэй Аляксандр Пачэпка, бакалаўр багаслоўя; Чарота Іван Аляксеевіч, доктар філалагічных навук; Васілевіч Уладзімір Аляксандравіч, кандыдат філалагічных навук, Кароль Алесь Віктаравіч, кандыдат багаслоўя, Матрунчык Таццяна Аляксееўна, выканаўчы сакратар.

Пераклад зроблены з старажытнагрэцкага тэксту, традыцыйна ўжытнага ў Праваслаўнай Царквы. У працэсе сваёй працы Біблейская камісія ўважліва аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Святога Пісання на беларускую мову (працы Л. Дзекуць-Малея, В. Гадлеўскага, Я. Станкевіча, П. Татарыновіча, В. Чарняўскага, М. Міцкевіча, В. Сёмухі, А. Клышкі). Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовы.

Выданне «Новага Запавету» ажыццёўлена пад агульным кіраўніцтвам Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы пры ўдзеле Біблейскага таварыства ў РБ і ТАА «Медыя». Кніга надрукавана накладам 6 тысяч асобнікаў у добрым паліграфічным афармленні. Тэкст надрукаваны ў дзве фарбы, маюцца графічныя застаўкі з традыцыйнымі для кожнай з кніг Новага Запавету сюжэтамі.

Частка накладу — 500 асобнікаў — выдадзена ў скураной вокладцы з залатым абрэзам. Надрукавана кніга ў Польшчы ў праваслаўнай друкарні «Orthdruk», што ў Беластоку.

Настаяцель царквы Св. Мікалая ў вёсцы Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна протаіерэй Аляксандр Пачэпка апрача духоўнай мае свецкую адукацыю філолага. У 1985 годзе ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Яго казанні на беларускай мове можна часта пачуць на Беларускім радыё.
EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
борисов
религия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Петр Рудковский: Спецоперация по выдвижению преемника не исключена
Общество
«Весна»: продолжаются опросы и задержания беларусов, которые приезжают на родину из Евросоюза
Общество
«Чтобы дождаться подачи, может уйти год». Как обстоят дела с шенгенскими визами прямо сейчас
Общество
СМИ рассказали о неожиданных личностях, выявленных среди стукачей, писавших доносы в КГБ
Общество
«Думаю, даже в верхушке дрожат: что будет, если Лукашенко это сильно не понравится». Почему власти и пропаганда молчат о слитой базе КГБ
В мире
На Бали изнасиловали беларуску. Подозреваемый — владелец сети кальянных в России, он задержан
Общество
Первые майские выходные будут теплыми, но в некоторых регионах по ночам ожидаются заморозки
Политика
Латушко: Москва через Россотрудничество распространяет влияние на всю Беларусь
Общество
Гайдукевич придумал, как спасать чиновников от тюрьмы
Происшествия
В Минске мама открыла окно проветрить спальню. Ее четырехлетний сын облокотился на москитную сетку и упал вниз
ВСЕ НОВОСТИ