На канале youtube недавно был размещен телесюжет об инициативах проведения танцев на открытом воздухе в различных городах нашей страны.
Если в Минске и Гродно желание горожан именно так проводить свое свободное время приветствуется, во всяком случае, там не чинят препятствий танцорам, то в Борисове ситуация складывается по-другому.
В нашем городе перебдели и квалифицировали танцы в формате оpen air как массовые мероприятия со всеми вытекающими последствиями.
EX-PRESS.BY решил обратиться к членам Клуба исторического танца Центра творчества детей и молодежи и инициативы «Борисовская мыза», которые, сами того не желая, оказались в конфликте с блюстителями идеологии.
Вот что они рассказали.
Виктория Лопаник:
— Наш Клуб исторического танца при Центре творчества детей и молодежи столкнулся с ограничением открытых клубных занятий на улице. 22 июня Клуб должен был проводить встречу с фолк-группой «Рада». Однако поступил устный запрет из отдела идеологии, культуры и по делам молодежи райисполкома. Наше клубное мероприятие посчитали массовым и сочли незаконным. Провести его во дворике по адресу улица Дзержинского, 66 не получилось.
Мы были вынуждены перенести встречу в Центр творчества. Также все наши дальнейшие открытые мероприятия должны теперь согласовываться как массовые. Нам сказали подавать обращение за 15 дней до проведения. Его будут рассматривать и давать или не давать разрешение. Однако к нам приезжают иногородние музыканты (Минск, Гродно, Березино и др.). И дать стопроцентную гарантию, что через 15 дней у них не поменяются планы, никто не может. Они тоже работают, у них есть семьи. И они банально могут заболеть.
Посему группа активистов записалась на приём к В.В. Мирановичу. Приём у председателя райисполкома состоялся 26 июля. Мы рассказали о трудностях с танцами во дворике по улице Дзержинского-66, о невозможности подачи заявлений за 15 дней. Председатель исполкома пообещал в ближайшее время найти «окно» в своём расписании и посетить двор по улице Дзержинского, 66. Также мы ему передали письменное обращение с нашей просьбой и предложением проекта создания в этом дворике открытой творческой площадки.
Зміцер Кашлач:
— Мы, ініцыятыўная група суполкі «Барысаўская мыза», падчас прыема ў старшыні выканкама Барысава перадалі Уладзіміру Мірановічу пісьмовы зварот з просьбай падтрымаць нашу ініцыятыву традыцыйых танцаў на вуліцах горада.
Паводле словаў старшыні выканкама, ініцыятыва «МыЗаТанцы!» добрая, яе варта падтрымаць. Падчас прыёма прысутнічала Л.І.Гарнак, загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага выканкама. У дадзены момант мы чакаем пісьмовага адказа на наш зварот, які ў адпаведнасці з «Законам аб зваротах грамадзянаў» мусіць быць дадзены ва ўстаноўленыя тэрміны.
На сённяшні момант заняткі на Дзяржынскага, 66 (адрас, па каторым праводзіліся танцавальныя рэпетыцыі і вечарына габрэйскіх танцаў, якую мы арганізавалі з Клубам гістарычнага танца) не праводзяцца з прычыны афіцыяльнага адпачынка кіраўніка Клуба гістырычных танцаў Наталлі Голавай.
Наталля Голава:
— Мінулым летам мы ладзілі гістарычныя і традыцыйныя танцы на плошчы 900-годдзя, наведвальікам падабалася. Пытанняў не было. Танцы стаялі ў плане аддзела адукацыі, як мерапрыемствы Клуба гістарычнага танца, які на той момант амаль год працаваў афіцыйна пры Цэнтры творчасці. Мы спакойна запрашалі людзей на гэтыя вечарыны праз нашы клубныя суполкі ў інтэрнэце і праз мясцовыя СМІ. Але ў гэтым годзе сутыкнуліся з праблемай.
У аддзеле ідэалогіі мне сказалі — у вас масавыя мерапрыемствы і вы мусіце абавязкова ўзгадняць іх за 15 дзен у выканкаме, патрэбна каб стаяла агароджа, была міліцыя, хуткая і пажарыя. Ну, добра. Калі вырашым ладзіць вялікую імпрэзу, кшталту Майскага балю, абавязкова будзем арганізоўваць гэта, як масавае мерапрыемства. А наконт маленькіх клубных вечарынак дамовіліся ў Цэнтры творчасці, што будзем праводзіць іх ў дворыку «Равесніка», нашага філіяла.
Атмасфернае месца ў старой частцы горада. У самім дамку захоўваецца нашае абсталяване, музычныя інструменты, касцюмы і рэквізіт. Вельмі зручна. Дождж — збіраемся унутры. Добрае надвор’е — выходзім у дворык. Танцы людзям падабаюцца, сям’я, чый ганак выходзіць у дворык, не супраць, наадварот. Калі тут збяруцца культурныя людзі, то дворык менш будуць наведваць мясцовыя «аматары» і кідаць там смецце. Валанцёры нашы гатовыя дапамагчы з добраўпарадкаваннем дворыка.
Правялі першыя танцы там, атрымаўся прыгожы вечар. А потым зноў у вуснай размове ў аддзеле ідэалогіі мяне папярэдзілі, што мы парушаем закон і нам нельга таньчыць у гэтым дворыку без дазволу выканкама. Пасля гэтага ініцыятыўная група нашай суполкі запісалася на прыем да старшыні выканкама, каб афіцыйна высвятліць прычыны забароны выходзіць з танцамі менавіта ў гэты дворык.
Зразумела, ні ў каго няма жадання парушаць закон. Але ў іншых гарадах Беларусі людзі таксама таньчаць на вуліцы там, дзе ім падабаецца. Дамаўляюцца адзін раз, што вось тут (напрыклад, Музычны завулак у Менску) будзем таньчыць па нядзелях падчас летнега перыяду, і не трэба кожны раз прасіць выканкам узгадняць свае танцы. Думаю, што Барысаў таксама да гэтага прыйдзе. І ў нас атрымаецца стварыць такую ж адкрытую пляцоўку.
Итак, похоже, в чью-то светлую голову в уютном кабинете пришла креативная мысль создать конфликтную ситуацию на пустом месте. Тем не менее, предпосылки для такого конфликта в Борисове созревают уже много лет.
Вот как прокомментировал это юрист и правозащитник Алег Мацкевіч:
— Як паказвае жыцьцё, заганная практыка, зьвязаная зь недахопам публічных пляцовак для мірных сходаў грамадзянаў, распаўсюджваецца на ўсе сфэры, у тым ліку нефармальныя культурніцкія ініцыятывы, якія ўзрастаюць незалежна й непадкантрольна ад гарадзкіх уладаў. Людзі, аб’яднаныя адным інтарэсам, адной зацікаўленасьцю ня могуць знайсьці ў горадзе публічнае месца для рэалізацыі сваіх творчых здольнасьцяў. Яскравы прыклад гэтаму – праблемы, якія ўзьніклі апошнім часам праз пошук месца для нефармальных танцаў у івэнт-суполкі «Барысаўская мыза».
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter