У мінулую суботу, 10 чэрвеня, у Дудзінцы ў кузні Алеся Панцялея адбылася сустрэча кавалёў, якія працуюць у Менску і Менскай вобласці.
У сустрэчы ўдзельнічалі дзевяць беларускіх майстроў, а таксама арабскі каваль спадар Хер Акер (Kheir Aker), які прыляцеў з далёкага Ізраілю.

Хер Акер у сваей кузнi
Галоўнай падзеяй своеасаблівага фэсту стаў расповед каваля Зміцера Андрэева, які ўпершыню за апошняе стагоддзе здолеў атрымаць крынічнае жалеза з балотнай руды, якую здабыў у рэчцы Бобр. Некалі гэта быў звычайны спосаб здабычы сыравіны для кавальскіх вырабаў у Беларусі, але зараз пра яго забыліся.

У канцы чэрвеня Зміцер прадэманструе гэты працэс на кавальскім фэсце ў Дудутках.



Кавалі таксама падзяліліся адзін з адным сакрэтамі свайго майстэрства, абмеркавалі агульныя праблемы.
У нядзелю кавалі паехалі ў Віцебск, дзе адбыўся майстар-клас, пад час якога віцебскі каваль Ігар Дарожка прадэманстраваў, як ён робіць акантавы ліст з металу.
Даведка ex-Press.by
Акант — характэрны малюнак упрыгожанняў карынфскіх і кампазітных капітэляў. Акантывы арнамент характэрны таксама для дэкору фрызаў і карнізаў.
Названы па аналогіі з травяністай раслінай акант з сямейства акантавых, якія растуць у Міжземнамор'е. Форма яго лісця, з некалькімі вострымі канцамі, паслужыла асновай для малюнка.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter