
19 красавіка ў Барысаўскiм раённым выканаўчым камітэце была зарэгiстравана заява старшыні Барысаўскай арганiзацыi Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Грамада) Алеся Абрамовіча з просьбай даць дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства (мiтынга) у Барысаве 7 траўня 2016 года.
Мітынг, калі ён будзе дазволены барысаўскай вертыкаллю, адбудзецца з 15.00 да 16.00 на афiцыйна вызначаным раней уладамi месцы - ў заходняй сцяны гандлёвага рынка пад назвай «КУП Барысаўскi гарадскi стадыён» з адрасам вул. Гагарына, 48.
Арганізатар мiтынга бярэ на сябе адказнасць за забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі падчас мiтынга, а таксама за захады па медычнаму абслугоўванню, уборцы тэрыторыі пасля мерапрыемства, i просiць у выпадку перашкод для правядзення дадзенай грамадскай акцыi (час, месца, дата) прапанаваць альтэрнатыўныя час, месца альбо дату згодна заканадаўствa Рэспублікі Беларусь.
Мэта гэтага мерапрыемства: звярнуць увагу на масавыя парушэнні заканадаўства аб прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў дачыненні да прадпрымальнiкаў i iншых грамадзян Беларусі.
Мяркуецца, што ў мітынгу можа прыняць удзел каля 50 чалавек.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter