Новости Борисова

Праваабаронца патрабуе абавязаць Барысаўскі выканкам спыніць дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце

Новости Борисова ex-press.by
0
«Ці існуе дыскрымінацыя носьбітаў беларускай мовы ў Барысаўскім раёне? Я лічу, што такая дыскрымінацыя існуе», -  сцвярджае праваабаронца, дыпламаваны юрыст Алег Мацкевіч.

«Яна кідаецца ў вочы паўсюль: у афармленні гарадзкога асяроддзя, у дзейнасьці дзяржаўных органаў, на пабытовым узроўні. Паўсюль пануе руская мова. Як пачаць выпраўляць такое несправядлівае й незаконнае становішча? Тон павінна задаць мясцовая ўлада. Калі дзяржаўных моваў дзве, то парытэт павінны захоўвацца ва ўсім, нават у дробязях, - лічыць юрыст. 

На зварот у раённы выканкам з прапановамі па праблеме пашырэньня прысутнасьці беларускай мовы ў публічнай прасторы Барысаўскага раёну быў атрыманы адказ, з якога вынікала, што раённая ўлада нічога мяняць не збіраецца. 

Таму  я накіраваў новы зварот (скаргу) ў Менскі абласны выканаўчы камітэт:

21 лютага 2016 г. я звярнуўся ў Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт з шэрагам прапановаў па ўмацаваньні пазыцыяў беларускай мовы ў публічнай прасторы Барысаўскага раёну.

Гэтыя прапановы выкліканы заклапочанасьцю існым станам беларускай мовы, яе фактычным знікненьнем з публічнага ўжытку. Барысаўскія ўлады, на маю думку, мала што робяць для таго, каб беларуская мова як дзяржаўная займала належнае месца ў афармленні гарадзкой прасторы, у нарматворчым працэсе, у штодзённым ужытку.

Становішча, у якім апынулася беларуская мова, дыскрымінуе яе носьбітаў па моўнай прыкмеце.

Згодна з арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь зьяўляюцца беларуская й руская мовы. Арт. 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе роўнасць усіх перад законам і права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. Арт. 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе грамадзянам права на атрыманьне, захоўваньне й распаўсюд поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасьці дзяржаўных органаў, грамадзкіх аб’яднаньняў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя.

Барысаўскім раённым Саветам дэпутатаў і Барысаўскім раённым выканаўчым камітэтам з пачатку студзеня 2007 г. было прынята 613 рашэньняў, апублікаваных на сайце Нацыянальнага праўнага інтэрнэт-парталу Рэспублікі Беларусь. З іх ніводнага на беларускай мове. 

На неабходнасьць забяспячання свабоднага доступу да правасуддзя звярнуў увагу Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у Пасланні Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь “Аб стане канстытуцыйнай законнасьці ў Рэспубліцы Беларусь у 2014 г.”. Для дасягненьня гэтай мэты Канстытуцыйны Суд лічыць мэтазгодным выдаваць заканадаўчыя акты, які тычацца правоў і свабодаў грамадзянаў, на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай у адпаведнасьці з палажэньнем арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб равенстве дзвюх дзяржаўных моваў.
Сам сайт Барысаўскага раённага выканкаму мае толькі дзьве моўныя вэрсіі: рускую й ангельскую.

У горадзе й раёне за апошнія гады фактычна адбываецца паўзучая русіфікацыя. Назвы буйных сацыяльна-значных аб’ектаў, якія будуюцца або рамантуюцца, робяцца амаль выключна на рускай мове. Тыя аб’екты, што мелі шыльды на беларускай мове, перайменоўваюцца па-руску (прыклад – будынак Дома гандлю, які належыць ААТ “Веста-Борисов”, а зараз – Дом торговли). Не выкарыстоўваецца беларуская мова пры афармленьні назваў вуліцаў, праспэктаў.

Мае прапановы ў Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт засталіся без разгляду. Практычна ні на адну зь іх ня быў дадзены адказ па сутнасьці. Захадаў “у галіне пашырэння выкарыстання беларускай мовы”, якія пералічаны ў адказе з выканкаму, яўна недастаткова для таго, каб выправіць нераўнапраўнае становішча, у якім знаходзіцца беларуская мова. Гэта азначае, што барысаўскія ўлады працягваюць курс на дыскрымінацыю носьбітаў беларускай мовы й не зьбіраецца яго мяняць.

У сувязі з вышэйзгаданым прашу:

абавязаць Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт разгледзець мае прапановы па сутнасьці;

абавязаць Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт прыняць неабходныя захады па пераадоленьні дыскрымінацыйных падыходаў і стаўленьня да беларускай мовы ў нарматворчым працэсе, справаводзтве, афармленні гарадзкой прасторы».

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
борисов
власть
правозащитники
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
TuTak
Новая кухня беларусов: как Федор в Австрии научился есть проще и лучше
Новости Борисова
В Борисове такси врезалось в забор: пострадала пассажирка
Новости Борисова
Раздал служебные смартфоны родным: в Борисове будут судить экс-директора госпредприятия
Новости Борисова
Буллинг, уход мастеров и жизнь на два города: как борисовчанка купила салон красоты в Минске
TuTak
Як у Варшаве рабілі лялек-«Жаданніц». Рэпартаж з майстар-класа
Новости Жодино
«Самый страшный криминал сейчас — это иметь иное мнение». Какой район Жодино на самом деле криминальный
Общество
Чалый: «Но ОМОН используется не на войне. Получается, речь о применении ударных дронов против собственного населения»
Политика
Светлана Тихановская: Я клубок страхов
Экономика
«Cвидетели стабильности высшего государственного звена чувствуют, что происходит что-то неладное»
Общество
Николая Статкевича наградили международной премией Homo Homini
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
TuTak
Новая кухня беларусов: как Федор в Австрии научился есть проще и лучше
Новости Борисова
В Борисове такси врезалось в забор: пострадала пассажирка
Новости Борисова
Раздал служебные смартфоны родным: в Борисове будут судить экс-директора госпредприятия
Новости Борисова
Буллинг, уход мастеров и жизнь на два города: как борисовчанка купила салон красоты в Минске
TuTak
Як у Варшаве рабілі лялек-«Жаданніц». Рэпартаж з майстар-класа
Новости Жодино
«Самый страшный криминал сейчас — это иметь иное мнение». Какой район Жодино на самом деле криминальный
Общество
Чалый: «Но ОМОН используется не на войне. Получается, речь о применении ударных дронов против собственного населения»
Политика
Светлана Тихановская: Я клубок страхов
Экономика
«Cвидетели стабильности высшего государственного звена чувствуют, что происходит что-то неладное»
Общество
Николая Статкевича наградили международной премией Homo Homini
ВСЕ НОВОСТИ