Пазітыўны эксперымент сайта people.onliner.by, падчас якога знакамітыя беларусы (у тым ліку Віталь Радзівонаў з БАТЭ) пісалі тэст па беларускай мове, меў даволі вялікі розгалас. ex-Press.by запытаўся ў зорнага «экзаменатара» Евы Гілевіч пра яе ўражанні ад праекта.

Барысаўчанка Ева Гілевіч - рэпетытар цэнтра «100 баллов» і валанцёр курсаў «Мова нанова».
Ева кажа, што пагадзілася ўдзельнічаць у эксперыменце адразу, бо працавала з парталам дагэтуль.
- Людзі правераныя, так што сумневу не было. Трошкі хвалявалася, бо да апошняга склад удзельнікаў мяняўся, бо хтосьці не мог, а хтосьці проста адмаўляўся. Хвалявалася, што эксперымент праз гэта ўвогуле сарвецца.
- Ці хваляваліся вы за ўдзельнікаў? Можа, дадалі колькі балаў, каб ім было не сорамна? Ці хваляваліся ўдзельнікі, у прыватнасці, Віталь?
- Пісалі тэст усе чэсна, працэнты не дадавалі. Я лічыла правільныя адказы менавіта ў працэнтах ад агульнай колькасці заданняў, бо балы лічыць - вельмі складаная схема.
Так як мэтай было прыцягнуць пазітыўную ўвагу грамадства да таго, што тэст па беларускай мове - гэта не абракадабра, што тыя, хто яго здае, застаюцца жывымі і што нават непадрыхтаваны чалавек можа здаць яго варта, то было крыху страшна, на колькі ўсё-ткі напішуць удзельнікі.

Віталь Радзівонаў
Калі б вынікі атрымаліся дрэннымі, то мэсыдж бы адразу здуўся. Ды імідж мы б толькі папсавалі. Удзельнікі таксама заўважна хваляваліся з той жа нагоды - не ўдарыць тварам у бруд перад заўзятарамі, бацькамі, знаёмымі ды ў прынцыпе - перад грамадскасцю. Але ўсе справіліся! Таму фальсіфікацыі не было. З намі таксама пісаў журналіст партала Аляксандр, дык ён увогуле на 76% напісаў!
- Як лічыце, такая рэклама мовы можа мець рэальныя, канкрэтныя вынікі?
- Наколькі я лічу - дзякуй onliner.by за ініцыятыву, бо подобная рэклама - гэта нерэальна крута! Гэта тое, чаго не хапае. Моладзь шукае сваіх аўтарытэтаў у грамадстве, і калі такія вядомыя людзі краіны, з розных сфер дзейнасці, на сваім уласным прыкладзе паказваюць, што беларуская мова жывая, цікавая, нескладаная, то падлеткі будуць браць прыклад! Бо хто ж не хоча быць, як Віталь Радзівонаў.

Разам з футбалістам БАТЭ пагадзіліся пісаць тэст лідар беларускага гурта «Палац» Алег Хаменка
і стваральніца брэнда жаночага адзення Krasa Ганна Кулакова.
- Тэст не складаны. Гэта сапраўды тое, што пішуць на ўступных іспытах у ВНУ? Мне здаецца, што выпрабаванне павінна быць больш цяжкім. У школе мая адзнака была недзе паміж тройкай і чацвёркай, а зараз найбольш складанымі падаліся пункты пра пунктуацыю і сінтаксіс — тут я ўжо разлічваў на інтуіцыю. Але для людзей, якія рыхтуюцца да іспытаў, гэты тэст не будзе цяжкім выпрабаваннем, - не хаваў уражанняў ад працы Віталь Радзівонаў у каментары people.onliner.by. Дарэчы, футбаліст адказаў правільна на 52% тэставых заданняў.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter