Сяргей Ваганаў: Ці будзе запатрабаваная літаратура праз 50 гадоў? Будзе. Калі захаваецца патрэба даведацца, чаму робат задушыў чалавека
Цяжка сёння казаць, якой будзе цывілізацыя праз 50 гадоў, калі краіна, ды й палова свету, вяртаюцца ці не ў сярэднявечча. З аднаго боку – безупынны тэхналагічны прагрэс, а з іншага – руйнаванне маральных каштоўнасцяў, якія толькі і здольныя стрымаць чалавецтва на краі прорвы.