"Шляхам паўстанцаў". Новы дакументальны фільм пра Паўстанне Каліноўскага
Да 150-годдзя Паўстання 1863-1864 гадоў режысёр Павел Доўнар падрыхтаваў дакументальную стужку "Шляхам паўстанцаў". Удзел у фільме ўзялі вядомыя пісьменнікі і гісторыкі Уладзімір Арлоў, Адам Мальдзіс, Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч, Алесь Радзюк, а таксама святар Леанід Акаловіч і мастак Алесь Марачкін.