Культура

«Бывай, дарагі Пётра!»

«Галоўную песьню ягонага жыцьця — Купалаву "А ў бары, у бары" — пра сьцежачку, што вядзе ў родну межачку — абавязкова пачуюць тыя, хто недачуў».

Культура gazetaby.com
0

Сябры і калегі — пра сыход Пятра Садоўскага.

Не стала вядомага лінгвіста, палітыка і дыпламата Пятра Садоўскага. Ягоныя сябры і калегі з цеплынёй успамінаюць пра выбітнага сына Беларусі, які мацаваў незалежнасць нашай краіны, піша Салідарнасць.

Пётр Садоўскі, 2021 год. Фота: Радыё Свабода

Уладзімір Някляеў, паэт:

— Не стала Пётры Садоўскага, аднаго з маіх найдаўніх сяброў.

Я мог бы шмат чаго распавесці пра «шэльмаўскія станцыі жыцця» найлепшага знаўцы роднай мовы (раўняцца з ім у гэтым можа хіба толькі Рыгор Барадулін), аднаго са стваральнікаў Беларускага народнага фронта і першага амбасадара незалежнай Беларусі ў Нямеччыне, але ён сам распавёў пра ўсё ў фенаменальнай кнізе (такой аўтабіяграфічнай кнігі няма ані ў воднага беларускага літаратара) «Мой Шыбалет».

Прачытайце.

У яго быў бездакорны літаратурны густ і бязмежная любоў да літаратуры. Найперш да паэзіі. «Каб тыя ў нас, хто займаецца беларускай палітыкай, мелі рэцэптары, якімі б адчувалі беларускую паэзію, мы б мелі беларускую, а не нямаведама якую краіну. Ва ўсякім разе не патанулую ў прыдуманым табой возеры», – пісаў ён мне ў лісце з нагоды выхаду кнігіі «Прошча», з чым я абсалютна згодны. Але, на жаль, на гэтыя рэцэптары няма рэцэптаў – і маем мы тое, што маем.

І нават гэта штодня страчваем...

Бывай, дарагі Пётра!

Юлия Чернявская, культуролаг:

— Пётра Садоўскi памёр... Годны, неверагодна iнтэлектуальны, сумленны. Адзiн з тых, дзякуючы каму Беларусь стала незалежнай. Цёплага, глыбокага неба яму! Спачуваннi сям'i i блiзкiм...

Сяргей Навумчык, былы дэпутат Вярхоўнага Савета:

— Памёр Пётра Садоўскі. Абаронца роднага слова, дэпутат БНФ і першы амбасадар у Нямеччыне, удзельнік галадоўкі супраць прыніжэньня нацыянальнай годнасьці — і чалавек, чый голас заўсёды вылучаўся ў палітычным ды інтэлектуальным хоры. Скрозь гады, чую ягоны сьпеў на Плошчы купалаўскай «Тры дарожанькі» ў пераможны вечар 25 жніўня 91-га. Вечная Памяць.

Вінцук Вячорка, мовазнаўца:

— Пётра Садоўскі для мяне быў увасабленьнем беларускае жыцьцёвасьці, жыцьцяздольнасьці, жыцьцярадаснасьці — і таму цяжка пісаць кароткае слоўца «быў»...

Ён як мала хто спалучаў у сабе вернасьць караням і праекцыю ў будучыню. Узорны «чалавек беларускі», прычым полацка-ветрынскі, і пры гэтым адкрыты сьвету, глядзеў на сьвет празь беларускую прызму, пачуваўся сваім і ўплывовым у эўрапейскай цывілізацыйнай прасторы, зьняпраўджваў сваёю чыннасьцю гнілы пастулят пра заведамую беларускую «правінцыйнасьць».

Садоўскі быў працавіты, крэатыўны, упарты ўва ўсім — будзь гэта лінгвістычная нетра ці місія першага амбасадара ў найноўшай гісторыі Беларусі.

А выбітны мовазнаўца ён дзякуючы не фармальнаму аб’ёму працаў, а глыбіні падыходу і непарушнаму пункту адліку. Ён ніколі ня быў пакорлівым згоднікам і ў навуцы, парушаў савецкага ўзору рутыну й інэрцыю — дзеля навуковай праўды і дабра беларускае мовы.

Адважны і прынцыповы, Садоўскі заўсёды быў на правільным баку гісторыі. Нават так: сам і быў гэтым правільным бокам. Галоўную песьню ягонага жыцьця — Купалаву «А ў бары, у бары» — пра сьцежачку, што вядзе ў родну межачку — абавязкова пачуюць тыя, хто недачуў.

Спачуваю Аліне і ўнукам, усім ягоным блізкім і сябрам. Пухам зямля й сьветлая Вам памяць, дарагі Пётра.

***

Развітанне з Пётрам Садоўскім адбудзецца 7 ліпеня а 9:00 у зале на вул. Сямашкі, 8, корпус 8. Пахаваюць яго на могілках у Нясвіжскім раёне.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Более 500 беларусов погибли за Россию в войне в Украине
Новости Жодино
В Смолевичах до конца года закрыли мост на реконструкцию
Политика
Класковский: Операция “Тихановский“ генералу Тертелю удалась
Экономика
Беларусь сворачивает поставки топлива россиянам. Что произошло?
Общество
В Красном костеле в Минске во время реставрации восстановят росписи
Общество
Гражданка Беларуси – в реанимации после атаки дрона на грузовик в Брянской области
Общество
«Жить за границей невозможно, готов приехать, просить прощения» – Генпрокурор рассказал о комиссии по возвращению
Общество
В Беларуси собирают ДНК у политзаключенных и родных эмигрантов
Общество
Сотрудники КГБ и КГК будут включены в состав облисполкомов и Мингорисполкома
Новости Жодино
В Жодино появится новое освещение возле школы, больницы и гимназии
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Более 500 беларусов погибли за Россию в войне в Украине
Новости Жодино
В Смолевичах до конца года закрыли мост на реконструкцию
Политика
Класковский: Операция “Тихановский“ генералу Тертелю удалась
Экономика
Беларусь сворачивает поставки топлива россиянам. Что произошло?
Общество
В Красном костеле в Минске во время реставрации восстановят росписи
Общество
Гражданка Беларуси – в реанимации после атаки дрона на грузовик в Брянской области
Общество
«Жить за границей невозможно, готов приехать, просить прощения» – Генпрокурор рассказал о комиссии по возвращению
Общество
В Беларуси собирают ДНК у политзаключенных и родных эмигрантов
Общество
Сотрудники КГБ и КГК будут включены в состав облисполкомов и Мингорисполкома
Новости Жодино
В Жодино появится новое освещение возле школы, больницы и гимназии
ВСЕ НОВОСТИ