Культура

Церашковіч: «Нам патрэбная беларуская мара»

Гісторык — пра тое, чаму «рускі свет» не прыжываецца ў Беларусі, хто яго галоўныя праваднікі і як нават сёння можна яму супрацьстаяць.

Культура gazetaby.com
0

Хто прыдумаў азначэнне «трыадзіны народ», ці ўзраслі рызыкі паглынання Расіяй, чаму нам неабходна захаваць беларускую мову і ці пасуе Беларусі досвед Аўстрыі і Швейцарыі? Госцем новага выпуску на канале Жыццё-маліна стаў гісторык, этнолаг і культурны антраполаг Павел Церашковіч, які паразважаў пра важныя аспекты мінуўшчыны Беларусі і нашы агульныя перспектывы.

Салідарнасць выбрала найбольш цікавыя моманты з вялікай гутаркі.

Павел Церашковіч. Скрыншот з відэа

— «Трыадзіны народ», калі не памыляюся, выдумалі ў Магілянскай акадэміі, у Кіеве, яшчэ ў 17 стагоддзі, — згадвае прафесар, адкуль растуць ногі наратыву, які ўзяла на ўзбраенне і Расійская імперыя, і яе наступнікі. — Але росвкіт — гэта менавіта 19 стагоддзе, калі нас «аб’ядноўвалі». Там усё было зразумела: калі б адкінулі ўкраінцаў і беларусаў, то рускія апынуліся б у меншасці ў імперыі. Вось гэта спрацавала.

Нашмат пазней, у савецкі час, гэтую ідэю паспрабавалі абсалютызаваць, працягвае Павел Церашковіч:

— У пасляваенны час быў такі археолаг Рыбакоў, вельмі славуты, беспартыйны, і ён не мог абараніць доктарскую дысертацыю, пакуль не стаў сябрам КПСС. А тады рыхтавалі з вялікай помпай юбілей Пераяслаўскай Рады як нібыта ўз’яднанні Расіі і Украіны. І вось ён выдае канцэпцыю «старажытнарускай народнасці» — нібыта ў той дзяржаве быў адзіны народ, з адзінай мовай, свядомасцю і гэтак далей.

А потым адбылася дзіўная рэч, што гэты прапанаваны Рыбаковым тэрмін быў замацаваны ў тэзісах ЦК КПСС.

Пры тым дзесяцігоддзямі цягнулася дыскусія, што такое народнасць, а што такое нацыя, і як яны паміж сабой адрозніваюцца… На самой справе ўсё гэта выдумкі. У тыя часы ўсё працавала інакш.

Ідэнтычнасць — або сваяцкая, або тутэйшая, па-іншаму быць не магло. Не было там нейкай адзінай народнасці, была супольнасць тых, хто меў палітычную ўладу — а яны былі звязаныя сваяцкімі сувязямі. І гэта ўсё бачна па перапісах, усё адлюстравана: хто каму сваяк.

Летась Павел Церашковіч прачытаў у Вільні адкрытую лекцыю пра «рускі свет», — яго гісторык называе «заблюранай ідэалогіяй».

— Чаму? Бо мы прызвычаіліся, што ідэалогія — гэта штосьці выразнае, як маніфест Камуністычнай партыі, ці «Майн Кампф». У дадзеным выпадку гэтага няма. Няма і канцэптуальнай цэласнасці, якую мусіць мець ідэалогія, быць правай, левай, ліберальнай і г.д. Тут жа адначасова — дасавецкае, савецкае, постсавецкае і антысавецкае ў адным флаконе, як такое асарці.

«Рускі свет» у выпадку яго перамогі — гэта свет, у якім дамінуе Расія. І не проста дамінуе, а кіруе, Расіі падначалена ўсё. Штосьці ўваходзіць у Еўразійскую імперыю, штосьці не, але рускія складаюць у гэтай імперыі цэнтральную нацыю. Выхоўваецца яна на прынцыпах нацыянальнай выключнасці, а галоўны вораг, як гэта прапісана ў ідэолага «рускага свету» Дугіна — атлантызм, англасаксы і іншыя, хто «навязвае свету індывідуалізм».

Галоўнымі правайдэрамі «рускага свету» ў Беларусі, на думку навукоўцы, выступаюць Наталля Качанава, з чыёй падачы былі зменены ўсе беларускаарыентаваныя кіраўнікі ВНУ, Свята-Елісавецінскі манастыр з ягонай непрыкрытай прапагандай, а таксама ГУБАЗіК.

А вось Лукашэнка «ўсё ж мае адчуванне, што ёсць пэўная чырвоная мяжа, якую пераходзіць для яго небяспечна».

Агулам ідэалогія «рускага свету», дадае гісторык, у Беларусі прыжываецца дрэнна — тыя «каштоўнасці» беларусам проста не падыходзяць. Да прыкладу, у беларусаў няма месіянскай ідэі альбо ўнутранай варожасці да Захаду.

— І сацыялагічныя даследаванні сведчаць: не працуе гэта, беларусы супрацьстаяць пуцінскай прапагандзе, — зазначае Павел Церашковіч.

Калі ўзяць канкрэтна, чаго хоча «рускі свет» у Беларусі — гэта каб Беларусі не было, а было шэсць губерняў Расіі. І хто гэта падтрымлівае? Максімум, 4% насельніцтва. Хоць ёсць шмат прыхільнікаў «трыадзінага народу», тых, хто лічыць, нібыта мы нічым не адрозніваемся — і гэта самае небяспечнае.

Але іншыя пастулаты рускамірнасці «не пракатваюць». Бо гэта імперская, гіпернацыяналістычная ідэалогія — нам нічога такога не трэба.

У нас ужо ёсць свая нацыянальная ідэя, святы ёсць, помнікі, падручнікі па гісторыі. Нам патрэбная беларуская мара. Трэба яе сфармуляваць. Гэта — жыць па-людску. Па справядлівасці.

Стан беларускай мовы — адна з найвялікшых праблем для нас. Бо мы ва Усходняй Еўропе, тут усё дакладна: ёсць мова, ёсць дзяржава, ёсць нацыя. А калі гэтага няма, узнікае пытанне, а хто вы такія, чаму не размаўляеце на сваёй мове?

Калі пачынаеш параўноўваць з іншымі краінамі — адказваюць: глядзіце, вось жа ёсць Аўстрыя. Але там зусім іншая гісторыя. Аўстрыя была імперскай краінай, а не падначаленай часткай імперыі, як Беларусь. Прыводзяць у прыклад Швейцарыю — але ж яна ад пачатку была федэратыўнай краінай, як і Бельгія.

Ці ўзяць Ірландыю, — у нас няма выспы, як у ірландцаў… Мова — тое галоўнае, што робіць нас адрознымі. У 32 з 44 еўрапейскіх краін менавіта так: ёсць краіна, адпаведна ёсць свая мова.

На што я звярнуў увагу — што ўсё больш у Беларусі адзначаюць дзень роднай мовы, дыктоўкі пішуць і ўсё такое.

Летась з’явілася сацыялагічнае даследаванне, зробленае рэспубліканскім Інстытутам адукацыі — там сцвярджаецца, што сярод школьнікаў да 90% лічаць беларускую мову роднай, многія размаўляюць па-беларуску. І галоўная выснова была: школьнікі лічаць, што размаўляць па-беларуску — гэта паказчык інтэлігентнасці.

Што сёння рабіць беларусам, якія не могуць ці не хочуць з’ехаць і хочуць проста спакойна жыць?

— Спакойна — не атрымаецца, — мяркуе Павел Церашковіч. — Перадусім, беражыце сябе. Адукоўвайцеся. У любой краіне, з самым лютым, чалавеканенавісным рэжымам, вы здолееце на 80% самаадукоўвацца. Усё адно ёсць бібліятэкі, ёсць інтэрнет, і нават без VPN можна знайсці безліч таго, што дазволіць развівацца.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Павел Церашковіч
рускі свет
Беларусь
мара
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Все пляжи Анапы оказались недоступны для купания из-за разлива мазута в Черном море
Общество
Уроки страха. По всей Беларуси школьникам устраивают экскурсии в места лишения свободы
В мире
В Италии оборвался трос канатной дороги, есть погибшие
Общество
«Вы серьёзно думаете, что женщины Беларуси должны молчать, когда в страну ввозят 150 тысяч пакистанцев?»
Спорт
Алексей Шпилевский может возглавить польскую «Легию» этим летом
Экономика
«Надо копать». Год назад Лукашенко поручил чиновникам усердно искать нефть, но вторым Кувейтом Беларусь ожидаемо не стала
Общество
«Девушки выходят подавленные из-за того, что не смогут родить»
Общество
У Кітаі робаты-гуманоіды ўпершыню ўзялі ўдзел у паўмарафоне (фота)
Общество
22-летний витебчанин, осужденный за граффити о 3%, погиб в автокатастрофе под Петербургом
Спорт
Футбол. Высшая лига. Динамо-Минск - БАТЭ (Борисов) - 2:1
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Все пляжи Анапы оказались недоступны для купания из-за разлива мазута в Черном море
Общество
Уроки страха. По всей Беларуси школьникам устраивают экскурсии в места лишения свободы
В мире
В Италии оборвался трос канатной дороги, есть погибшие
Общество
«Вы серьёзно думаете, что женщины Беларуси должны молчать, когда в страну ввозят 150 тысяч пакистанцев?»
Спорт
Алексей Шпилевский может возглавить польскую «Легию» этим летом
Экономика
«Надо копать». Год назад Лукашенко поручил чиновникам усердно искать нефть, но вторым Кувейтом Беларусь ожидаемо не стала
Общество
«Девушки выходят подавленные из-за того, что не смогут родить»
Общество
У Кітаі робаты-гуманоіды ўпершыню ўзялі ўдзел у паўмарафоне (фота)
Общество
22-летний витебчанин, осужденный за граффити о 3%, погиб в автокатастрофе под Петербургом
Спорт
Футбол. Высшая лига. Динамо-Минск - БАТЭ (Борисов) - 2:1
ВСЕ НОВОСТИ