Культура

Святлана Курс: «Я палюбіла зброю, таму што ўбачыла, што пацыфізм, на жаль, не праходзіць»

Мы зноў сталі перад тварам знішчальнай сілы, і тут адной дабрынёй не ўратуешся.

Культура gazetaby.com
0

Пісьменніца Святлана Курс — пра расійскую агрэсію і беларусаў.

— Усе высілкі расійскай прапаганды і лукашэнкаўскага рэжыму былі скіраваныя на тое, каб змяніць гэты расклад, калі 97% насельніцтва супраць таго, каб наша краіна брала ўдзел у гарачай вайне ва Украіне, — разважае Святлана Курс на Еўрарадыё. — І зараз адбываецца шалёная прапаганда, мяняецца яе дыскурс, каб змяніць стаўленне Беларусі да гэтай вайны, каб беларусы пайшлі за чужыя імперскія інтарэсы гінуць пад чужымі брыдкімі штандарамі.

Мне здаецца, што гэта не атрымаецца. Таксама змянілася і мае асабовае стаўленне не столькі да вайны, колькі да неабходнасці бараніцца. Я палюбіла зброю, таму што ўбачыла, што пацыфізм, на жаль, не праходзіць.

Мы зноў сталі перад тварам знішчальнай сілы, і тут адной дабрынёй не ўратуешся. Маё стаўленне да зброі і да справядлівай вызваленчай вайны змянілася.

Як сказаў прэм'ер Польшчы Дональд Туск, мы жывем ужо не ў даваенны, а ў перадваенны час. Гэта зусім розныя рэчы. І гэтыя адчуванні разлітыя ў паветры. Відавочна, нам давядзецца бараніцца.

Усе вы бачыце, якія навіны прыходзяць. Расія перакавалася на жалезныя рэйкі вайны, яны пачалі выпускаць у тры разы больш снарадаў, чым Украіна.

Як вы думаеце, для чаго ім гэтыя снарады і гэтая зброя? Нават калі б людзі хацелі самі затармазіць вайну, яна заўсёды зрываецца са свайго ланцуга. Я гэта прадбачу і баюся гэтага. Буду вельмі рада памыліцца.

Але раней я думала, што яны, прынамсі, на Польшчу не адважацца ісці. Цяпер у мяне такой упэўненасці няма.

Паміж нармальнай і ненармальнай краінай ёсць адна заўважная розніца. У нармальнай краіне выгадна быць законапаслухмяным чалавекам. Цябе за гэта ўзнагароджваюць.

Там ствараюць такія механізмы, што вельмі кепскім чалавекам быць нявыгадна, бо ты рана ці позна будзеш маргіналізаваны і трапіш у турму. Альбо нават калі ты бандыт, злодзей, крадзеш, займаешся карупцыяй, то табе будзе выгадна прыкідвацца прыстойным чалавекам.

А ў аўтарытарных і таталітарных краінах найвыгадней быць мярзотнікам, так ты вельмі хутка зробіш кар’еру.

І ўсё ж я глыбока ўпэўнена, што тая бела-чырвона-белая рака, якую мы ўбачылі ў 2020 годзе, можа толькі схавацца, але не можа так проста знікнуць.

Таму што такія рэчы з душы проста так не выбіваюцца. Смерць Рамана Бандарэнкі і пакуты Сцяпана Латыпава і ўсіх нашых палітзняволеных, і вялікія подзвігі і красоты, здзейсненыя з 2020 года, проста так не забіваюцца. Такія рэчы бессмяротныя.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ