Андрэй Макарэвіч даў згоду на выкананне сваіх песень па-беларуску. Лідару гурта "Машина времени" прыйшліся даспадобы пераклады яго песень, якія зрабіў беларускі музыка Юры Несцярэнка.
Музыкі сустракаліся асабіста, да гэтага Юры Несцярэнка даслаў Андрэю Макарэвічу некалькі беларускіх перакладаў тэкстаў "Машины времени", а потым яшчэ наспяваў і паказаў, як яны гучаць на нашай мове.
"Вялікая папулярнасць Макарэвіча ў Беларусі наогул невыпадковая. У яго ж ёсць гэнетычныя прывязкі да Беларусі і па бацькавай, і па матчынай лініі. І ён усур’ёз зацікавіўся сваімі каранямі, прыязджаў у вёску Паўловічы на Бярозаўшчыну, адкуль паходзіць яго род", - распавёў Юры Несцярэнка парталу Tuzin.fm. Якраз цікавасць Макарэвіча да сваіх беларускіх каранёў і стала нагодай для перакладу шэрагу яго песень на беларускую. Былі пераасэнсаваныя "Снег", "Не дай мне ўпасці", "Дзень гневу", "Зоркам не трэба метро" ды іншыя творы.
"Канечне, аб’ектыўна гэтыя тэксты Андрэй Вадзімавіч ацаніць не мог, але ўважліва азнаёміўся. І, што самае галоўнае, пачуў, як яны гучаць. І даў дабро на іх выкананне і выкарыстанне. І нават сам прапанаваў працяг у выглядзе выдання песень", - кажа Юры.
Пераклады Андрэя Макарэвіча па-беларуску ўвайшлі ў "Анталёгію перакладу расейскай рок-паэзіі", якая пабачыла свет у другім нумары часопіса "Дзеяслоў". Прэзентацыя анталогіі прайшла ў клубе "Графіці" 3 чэрвеня.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter