Персанажы песні «Бойка на лузе» атрымалі прататыпаў у рэальным жыцці.
Нагадаем, што 31 студзеня размова кааліцыі шасці апазіцыйных структур пра удзел або байкот выбараў у палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу скончылася тым, што намеснік кіраўніка кампаніі Аляксандр Фядута даў выспятка сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму. «Салідарнасці» гэтая сітуацыя падалася падобнай да той, пра якую спяваецца ў «Народным альбоме».
Бойка на лузе
Сустрэлiся неяк
Выпадкам на лузе
Юзiк ды Казiк
Казiк ды Юзiк
Казiк сьпяшаўся
Ды не павiтаўся
Юзiк пакрыўдзiўся
Ды раззлаваўся
Юзiк спынiўся
Ды запытаўся:
Хто ты такi?
Адкуль ты ўзяўся?
Казiк у адказ
Далiкатна змаўчаў
А Юзiк пакрыўджаны
У лоб яму даў
Казiк за Юзiкаў
Гузiк схапiўся
Ды на сырую
Зямлю павалiўся
Вось жаш наступствы
Сустрэчы на лузе -
Ходзiць па вёсцы
Бяз гузiка Юзiк.
Як на нашу думку, дык гэта амаль дакладна пра бойку Фядуты з Рымашэўскім :)
Добро пожаловать в реальность!