Экономика

У Расіі захоўваецца высокі дэфіцыт бюджэту, і гэта павінна насцярожваць беларускую эканоміку

Бюджэт Беларусі яшчэ мацней стаў залежным ад магчымасцей расейскай казны.

Экономика ex-press.by
0

У бягучым годзе ва ўмовах скарачэння аб'ёму даных па бюджэце Рэспублікі Беларусь, асаблівую значнасць набывае інфармацыя аб бюджэце Расійскай Федэрацыі. Па-першае, таму што гэтыя дадзеныя застаюцца адчыненымі для грамадскасці. А па-другое, таму што бюджэт Беларусі яшчэ мацней стаў залежным ад магчымасцей расейскай казны, пiша тэлеграм-канал "Нашы грошы".

Раней мы знаёмілі з выкананнем бюджэту Расіі за студзень-красавік. З таго часу сітуацыя істотна лепшай на стала. Выкананне федэральнага бюджэту Расіі за студзень-чэрвень прынесла дэфіцыт у 2,6 трлн рублёў. Гэта амаль 90% ад плана па дэфіцыце, які расійскі Мінфін першапачаткова ўстанавіў на ўвесь бягучы год. Спад нафтагазавых даходаў (-47%) прывёў да недабору агульных даходаў казны: за першыя шэсць месяцаў 2023 года іх стала на 11,7% менш да аналагічнага леташняга перыяду. Пры гэтым выдаткі выраслі на 19,5%.

У выніку праблем, якія ўтварыліся з бюджэтным фінансаваннем, у расійскім міністэрстве фінансаў ужо загаварылі аб патэнцыйным скарачэнні бюджэтных расходаў на 10% у наступным годзе. У першую чаргу размова ідзе аб неабароненых артыкулах бюджэту. Гэта значыць, сацыяльная сфера Расіі павінна пацярпець. А вось ці адносіцца падтрымка бюджэту Рэспублікі Беларусь да абароненых артыкулаў бюджэту - пытанне рытарычнае.

У выпадку працягу негатыўнага парадку дня для расійскага бюджэту беларуская фінансавая сістэма можа сутыкнуцца з падвойнымі цяжкасцямі. Па-першае, эканоміка Рэспублікі Беларусь зараз відавочна не зможа генераваць неабходны аб'ём паступленняў, бо зніжэнне расходаў бюджэту ў Расіі можа негатыўна адбіцца на попыце на беларускую прадукцыю. Магчымасцей для пакрыцця расходаў без істотнага ўзняцця падатковага цяжару ў Беларусі ўсё менш. А, па-другое, падтрымка з боку Расіі, на якую ўжо прыпадае да дзясятай часткі рэспубліканскага бюджэту, можа быць скарочана ў хуткім часе.

00000

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
бюджет беларуси
бюджет россии
минфин россии
беларусь - россия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Лукашенко хочет подоить Китай. Получится ли?
Общество
Морозы зайдут в Беларуси на второй круг
В мире
Такая вот «Ганза». Балтийские государства объявили, что закрывают море для российского теневого флота
Новости Борисова
В Борисове пьяный мужчина ударил школьника
Новости Жодино
Тюбинги и гололед: зима в Жодино становится травмоопасной
TuTak
«BELARUS. BANNED BOOKS». У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная сучаснай палітычнай цэнзуры ў Беларусі
Новости Борисова
Что натворил ледяной дождь в Борисовском районе. Фото
Новости Жодино
«Весна все почистит». Горожане в Жодино жалуются на невозможность передвигаться по городу
TuTak
«Я не хотела быть бабушкой по видеосвязи». История беларуски, которая уехала из страны вслед за семьей сына
Общество
Что волнует молодежь в Беларуси и почему она все меньше верит в свое влияние на страну – исследование
ВСЕ НОВОСТИ